Магілёўскі БАЖ сутыкнуў у дэбатах палітыка і журналіста


СОЦЫУМ / Friday, December 22nd, 2017

Рэгіянальная філія асацыяцыі журналістаў праводзіла 2017 год дыскусіяй аб узаемаразуменні паміж палітдзеячамі і прэсай.

22 снежня. Магілёў. Грамадскі цэнтр «Кола». Алесь Святліцкі


22 снежня магілёўскі абласны філіял БАЖ у апошні раз у 2017 годзе сабраў у грамадскім цэнтры «Кола» сваіх сяброў.

Лідэр структуры Барыс Вырвіч коратка падвёў вынікі 12 месяцаў дзейнасці і распавёў пра планы на наступны год.

Ёсць надзеі, што 2018 павінен быць лепш як па рэсурсах, так і па актыўнасці. У тым ліку мы чакаем актывізацыі работы рэгіянальнага сайта 6 tv.by. Магчыма, мы нават паспрабуем новую форму працы, сумесную з «Бабруйскім кур’ерам». Планаў шмат, – распавёў лідэр магілёўскіх БАЖаўцаў.

Сярод іншага, Вырвіч паведаміў, што ў красавіку 2018 года адбудзецца з’езд БАЖ, напярэдадні якога ў мясцовых філіях пройдуць справаздачна-выбарчыя сустрэчы.

Пасля яго слова ўзяў блогер Дзяніс Васількоў, які прадставіў свой праект mogilev.report . Гэта пляцоўка для live-трансляцый з розных гарадскіх падзей і мерапрыемстваў. Па словах Васількова, гэтая некамерцыйная ініцыятыва закліканая прыцягнуць увагу да грамадскага і медыйнага жыцця горада.

Другая частка мерапрыемства была прысвечана дэбатаv па тэме ўзаемадзеяння журналістаў і палітыкаў. У якасці бакоў былі запрошаны старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і журналіст сайта аб правах чалавека mspring.online Аляксандр Буракоў.

Дзеепрым іншай сутыкнення інтарэсаў стала інтэрв’ю, якое выйшла на сайце пасля абрання Кастусёва лідэрам народафронтаўцаў, у якім абмяркоўвалася пытанне малой прысутнасці партыі ў рэгіянальных СМІ.

Рыгор Кастусёў у першую чаргу адзначыў, што не кожны, хто кліча сябе журналістам, такім з’яўляецца.

– Палітычная партыя павінна дапамагаць людзям вырашаць праблемы, а не піярыцца. Іншая справа, як журналісты могуць да гэтага падыходзіць. Журналістыка падобная на паход у лес – калі ты ідзеш у грыбы, а вяртаешся без іх, гэта не значыць, што грыбоў няма. Проста ты дрэнны грыбнік, раз іх не знайшоў, – выказаўся палітык.

Ён таксама адзначыў, што са свайго боку заўсёды ішоў на сустрэчу журналістам.

– Я прыйшоў да журналіста, які асвятляе праблемы рэгіёну. Пры гэтым я размаўляю з многімі СМІ – «БелГазета», «Радыё Свабода”. Але далі б інтэрв’ю і прыйшлі б да рэгіянальнага журналіста нейкія іншыя лідэры рэспубліканскіх партый? Хутчэй гэта да іх прыходзяць і ў іх даведваюцца ўсю інфармацыю, – заўважыў Кастусёў.

Палітык таксама заявіў, што журналіст ва ўмовах аўтарытарнай краіны яшчэ і абавязаны выконваць місію па распаўсюджванню нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцяў.

Аляксандр Буракоў запярэчыў, што існая інфармацыйная прастора практычна выключае сапраўдную палітыку:

Ёсць спробы грамадскага актывізму, ёсць спробы займацца журналісцкай працай. Выдатны прыклад – у апошні час адным з відаў дзейнасці палітпартый з’яўляецца збор подпісаў, у тым ліку і праз Інтэрнэт-петыцыі. Аднак хіба гэтага не робяць актывісты? Прычым нават не групы, а адзіночкі.

Малады чалавек адзначыў, што малая прысутнасць палітычных партый і рухаў у інфармацыйнай прасторы робіць горш толькі ім самім:

– У 90-я апазіцыйныя палітыкі выступалі ў процівагу дзяржаўным функцыянерам. Фактычна дзяржаўная прэса проціборнічала з незалежнай. Але дадзены фармат састарэў. Цяпер галоўны «вораг» беларускіх апазіцыйных палітыкаў не дзяржСМІ, а Facebook, Вконтакте і незлічонае мноства забаўляльных парталаў. І ў гэтых умовах палітыкі кажуць, што журналісты павінны прыкласці больш намаганняў, каб даведацца пра тое, што адбываецца ў партыях і рухах.

Буракоў заўважыў, што палітычную падзею толькі тады мае сэнс асвятляць, калі яняпрадстаўляеграмадскую значнасць

– На маю думку, дваццаць гадоў развіцця беларускай дзяржавы прывялі да таго, што сёння адкрыццё бара ў Магілёве мае большую грамадскую значнасць, чым сход гарадской суполкі БНФ, як гэта не сумна, – падкрэсліў журналіст.

Дыскусія паміж удзельнікамі сустрэчы доўжылася больш за паўтары гадзіны. Вынік падвёў Барыс Вырвіч, які звярнуў увагу на неабходнасць дыялогу паміж двума бакамі:

Ужо тое, што мы паднялі гэтую тэму, кажа аб жаданні ісці наперад і працаваць разам. Такія дэбаты неабходныя, каб лепш разумець адзін аднаго.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *