Магілёўскі абласны суд не прызнаў правату зняволенага Андрэя Бандарэнкі

Праваабаронца разам са сваім адвакатам Вадзімам Мушынскім дамагаўся прызнання таго, што дысцыплінарныя спагнанні з боку сыстэмы выканання пакаранняў былі неправамоцнымі.

30 лістапада. Магілёў. Магілёўскі абласны суд. Ігар Лазоўскі


Раніцай 30 лістапада судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда пад старшынствам суддзі Ірыны Маймусавай разгледзела дзве касацыйныя скаргі Андрэя Бандарэнкі і Вадзіма Мушынскага.

Яны тычыліся працэсаў, пра якія mspring.online пісаў у кастрычніку і лістападзе гэтага года. У першым выпадку праваабаронца абскардзіў дысцыплінарнае спагнанне з боку адміністрацыі бабруйскай папраўчай калоніі №2 за тое, што не пайшоў на абед з іншымі зняволенымі ў студзені 2015 года.

У другім выпадку праваабаронца не пагадзіўся з абвінавачваннем адміністрацыі магілёўскай турмы №4 у тым, што ён у недарэчны час ляжаў у камеры на ложку ў траўні 2016 года.У абодвух выпадках суд Ленінскага раёна адмовіў у задавальненні скаргаў з прычыны заканчэння дазволенага тэрміну іх абскарджвання.

Азнаёміўшыся са скаргай і довадамі з боку Бандарэнкі, судовая калегія пастанавіла адмовіць у задавальненні касацыйных скаргаў. На думку суда, Андрэй Бандарэнка і Вадзім Мушынскі сапраўды прапусцілі тэрміны абскарджання.

Як заявіў адвакат, ён і яго кліент маюць намер абскардзіць рашэнне калегіі ў наглядным парадку.

2 COMMENTS

  • Сяржук

    Які суд справу разглядаў?

    • 19 снежня – Суд Ленінскага раёна Магілёва

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў