Магілёўскаму пенсіянеру адмовілі ў адзіночным пікеце

Гарвыканкам палічыў, што Васіль Лявоненка не зможа пастаяць у адзіночку з плакатам ў цэнтры футбольнага поля і яму абавязкова патрэбна міліцыя, “хуткая” і камунальныя службы.

13 лютага. Магілёў. Алесь Святліцкі


Пенсіянер збіраўся пратэставаць на стадыёне «Хімік» па вул. Чалюскінцаў супраць гвалтоўнага ўступлення ў гаражны кааператыў. Ён падаў адпаведную заяўку ў гарвыканкам за 2 лютага, паведаміўшы уладам, што ён асабіста бярэ на сябе абавязацельствы па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства ўласнымі сіламі. Таксама Лявоненка абяцаў забяспечыць чысціню пасля правядзення адзіночнага пікету.Магілёўскія ўлады пенсіянеру адмовілі. Намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Дзядовіч у сваім адказе заявіў аб немагчымасці правядзення пікету, паколькі адсутнічаюць дамовы аб дзяжурстве машыны “хуткай дапамогі”, аб ахове мерапрыемства і ўборцы тэрыторыі. Васіль Лявоненка такім адказам застаўся незадаволены:

– Мне, каб пастаяць з плакатам ў цэнтры поля, патрэбныя машыны з міліцыяй, хуткай і яшчэ камунальшчыкі. Для адзіночнага пікету хіба гэта ўсё сапраўды неабходна? Не,  улады проста не хочуць лішні раз прыцягваць увагу да маёй праблемы, – лічыць пенсіянер.

Магчымасць пікетавання без дазволу гарвыканкама ён адхіляе – баіцца штрафу.

– Гэта людзі наверсе могуць дазволіць сабе парушаць якія заўгодна законы. Калі гэта зраблю я, мною адразу зоймуцца, – заявіў Васіль Лявоненка.

Праваабаронца Барыс Бухель называе адказ уладаў “вар’яцкім”:

– Улада давяла сітуацыю з масавымі мерапрыемствамі ў Магілёве да абсурду. Для адзіночнага пікету чалавека прымушаюць заключыць дамовы, кошт якіх пацягне на ўсю ягоную пенсію, калі не больш. Гэта паказчык таго, што ўлада прынцыпова не збіраецца забяспечыць права на мірныя сходы, – пракаментаваў адказ гарвыканкама Бухель.

Праваабаронца сумесна з Лявоненка збіраецца абскардзіць адказ Сяргея Дзядовіча ў аблвыканкам.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў