Магілёўская ДАІ адмовіліся штрафаваць «Гелендваген» з расійскімі нумарамі-відавочца

Каля корпуса БРУ №2 стаяла тры няправільна прыпаркаваных аўто. Пасля з’яўлення эвакуатара засталося адно (на здымку).

20 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


– 19 кастрычніка каля 12 гадзін дня да другога корпусу БРУ пад’ехаў эвакуатар. Ўнутры сядзеў супрацоўнік ДАІ. Ён выйшаў і падышоў да трох аўтамабіляў, якія былі прыпаркаваны каля корпуса. Два з іх былі звычайнымі бюджэтнымі аўто з беларускімі нумарамі, у якіх сядзелі людзі. Убачыўшы міліцыю, абодва пачалі выязджаць – у выніку адзін з’ехаў, другога спыніў даішнік. Ён пра нешта пагаварыў з кіроўцам, выпісаў штраф і той з’ехаў. Пасля гэтага супрацоўнік паглядзеў на «Гелендваген», сеў у эвакуатар і яны з’ехалі! Машына з расійскімі нумарамі стаяла мінімум дзве гадзiны – калі я адтуль сыходзіў, ніхто яе так і не прыбраў, – паведаміў відавочца Зміцер, які і прадставіў фатаграфію ў рэдакцыю mspring.online.

Адзначым, што аўтамабіль «Гелендваген» адносіцца да элітнай лінейцы кампаніі «Мэрсэдэс-Бенц» серыі G-класа. Такое аўто 2010 года ў Беларусі каштуе больш за 50 тысяч даляраў. Транспартны сродак на фота, дасланым Зміцерам, зарэгістраваны ў Калужскай вобласці. Пры гэтым нумар уваходзіць у спіс так званых «блатных» – серыі ХХХ.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў