Магілёўскім уладам мітынг у гонар годнай працы не патрэбны

Гарвыканкам адмовіў актывістам незалежнага прафсаюза ў правядзенні масавага мерапрыемства.

5 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Мясцовыя прадстаўнікі незалежнага прафсаюза работнікаў радыё-электроннай прамысловасці Аляксандр Хамратаў і Аляксей Яўгенаў 21 верасня падалі дзве заяўкі на мітынг. Як адзначыў Хамратаў, яны выбралі для правядзення дазволенае месца на стадыёне «Хімік» па вуліцы Чалюскінцаў.

Аднак ідэалагічны аддзел Магілёўскага гарвыканкама адмовіў абодвум, спаслаўшыся на адсутнасць дамоваў аб ахове грамадскага парадку і аб забеспячэнні уборкі пасля правядзення мерапрыемства. Намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка пры гэтым прапусціла пункт аб дзяжурстве машыны хуткай медыцынскай дапамогі, хоць, па словах Аляксандра Хамратова, дамову пра гэта яны з Яўгенавым таксама не прадставілі.

Прафсаюз РЭП меў намер правесці 7 кастрычніка па ўсёй краіне больш за дзесятак мітынгаў у рамках Сусветнага дня барацьбы за годную працу. Ўлады дазволілі толькі тры, адзін з іх адбудзецца ў Бабруйску.

Раней магілёўскія праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын прасілі мясцовы гарвыканкам палепшыць умовы для правядзення масавых мерапрыемстваў, у тым ліку адмяніць абавязковае наяўнасць дагавораў з аддзелам унутраных спраў, паліклінікай і камунальнікамі, аднак атрымалі адмову. Цяпер яны рыхтуюць адпаведную скаргу ў аблвыканкам.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў