Магілёўскага «Чалавека года-2009» пазбавілі алімпійскіх медалёў з-за допінгу

Дырэктар магілёўскай СДЮШАР №5 Аксана Мянькова здабыла ўзнагароды ганебным спосабам.

27 лістапада. Магілёў. Алесь Святліцкі


Міжнародны Алімпійскі Камітэт прызнаў, што Мянькова ўжывала допінг у 2008 годзе. Пераправерка яе пробаў паказала наяўнасць анабалічных стэроідаў. У сувязі з гэтым МАК пазбавіў спартсменку залатога медаля Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008) і ануляваў яе вынікі лонданскай Алімпіяды (2012), дзе яна заняла 7 месца.

Інфармацыя пра ўжыванне Аксанай Мяньковай допінгу з’явілася яшчэ ў ліпені. Аднак тады яе трэнер Валерый Варанцоў ў каментары СМІ заявіў, што «проста ідзе ціск на Расею, а мы трапляем пад гэтую калясьніцу. WADA – тэрарыстычная арганізацыя. Яна душыць ўвесь славянскі свет».

У 2009 годзе Аксану Мянькову прызналі «Чалавекам года» ў Магілёве за яе спартыўныя вынікі. Восенню 2016 года кандыдатуру спартсменкі прызналі годнай для пасады дырэктара дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №5, якая спецыялізуецца на гульнявых відах спорту. Да гэтага яна працавала спартсменам-інструктарам другога аддзела спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Мае званне старэйшага лейтэнанта.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў