Магілёўца могуць аштрафаваць за бел-чырвона-белую налепку на аўто

Аляксея Кузьміна аштрафавалі за перавышэнне хуткасці, але могуць дадаць яшчэ і за няправільную налепку.

18 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Магілёўца Аляксея Кузьміна спынілі супрацоўнікі ДАІ вечарам у суботу, 15 красавіка, за перавышэнне хуткасці недалёка ад чыгуначнага вакзалу. Па словах вадзіцеля, размова не заладзілася:

– Яны не прадставіліся, нават калі я папрасіў іх гэта зрабіць. Затое мае дакументы пачалі настойліва патрабаваць. Я ў адказ стаў патрабаваць іх пасведчанні, але мае словы яны пакінулі без увагі, толькі яшчэ больш раззлаваліся. Там шмат чаго яны сказалі, не буду паўтараць, – распавёў Кузьмін.

Паводле ягоных слоў, праз некаторы час адзін з супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі абышоў яго машыну і прычапіўся да значку BY на заднім шкле.

– Ім не спадабалася, што літары BY намаляваныя на бел-чырвона-белым фоне з “Пагоняй”. Яны пачалі мне казаць, што фон павінен быць толькі белым, – сказаў кіроўца.

На Аляксея Кузьміна склалі пратакол па арт. 193.14 ПДР за налепку, якая не адпавядае спісу дазволеных. 19 красавіка ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама адбудзецца разгляд справы. Кіроўцы пагражае штраф у 1 базавую велічыню.

Адзначым, што ў Дадатку 5 ПДР Рэспублікі Беларусь сярод дазволеных ёсць налепка BY с белым фонам. Аднак з правілаў незразумела, наколькі прынцыповым з’яўляецца колер фону.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў