Магілёўскі дзяржтэлеканал прызнаў бессэнсоўнасць ЛПП


ПРАВААБАРОНА / Wednesday, July 18th, 2018

Журналістка Наталля Іллініч прыйшла да высновы, што «праблему алкагалізацыі насельніцтва лячэбна-працоўны прафілакторый не вырашае».

18 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. На здымку – суд над людзьмі, якіх накіроўваюць у магілёўскі ЛПП, Алена Сіманава/сайт УУС МА


У эфіры тэлеканала «Беларусь-4 Магілёў» прызналі, што сэнсу ў ЛПП няма. Журналістка Наталля Іллініч падрыхтавала рэпартаж «Беларускія ЛПП: погляд знутры», які выйшаў у інфармацыйна-аналітычнай праграме «Днямі» у пятніцу, 13 ліпеня.

У ім яна распавяла, што чалавека, які злоўжывае спіртным, пачынаюць перавыхоўваць гутаркамі і лекцыямі, ставяць на ўлік да нарколага.

Але калі нічога не дапамагае, яго накіроўваюць у лячэбна-працоўны прафілакторый – у мужчынскі ў Магілёве, ці ў жаночы у Горкі. Але як такога лячэння ад алкагалізму там няма. Гэта часовая ізаляцыя, якая дае магчымасць пераадолець залежнасць, – заявіла журналістка ў эфіры дзяржтэлеканала.

У рэпартажы пацвердзілі, што адзінае фактычнае «лячэнне» ад алкагалізму ў ЛПП – гэта абавязковая праца.Пры гэтым многія, выходзячы з прафілакторыя, вяртаюцца і ў другой, і ў трэці раз.Рэкорд – чатырнаццаць.

У гэтым жа сюжэце Наталля Іллініч паведаміла, што лячэбна-працоўны прафілакторый дапамагае кінуць піць толькі 20% «сядзельцаў»:

Праблему алкагалізацыі насельніцтва ЛПП не вырашае, – прызнае напрыканцы рэпартажу журналістка.

ФАКТЫ

ЛПП – гэта месца, дзе сядзяць за кратамі у стане пазбаўлення волілюдзі, якія не здзейснілі злачынства. Беларускія ўлады ігнаруюць той факт, што па Канстытуцыі Беларусі пазбаўленне волі дапускаецца толькі за здзяйсненне злачынства. Дзяржаве такое становішча выгадна: гэтыя людзі з’яўляюцца таннай, практычна бясплатнайпрацоўнай сілай,а праблема прымусовай працы ў Беларусі вельмі актуальная.

У 2016 годзе Камітэт па нормах і стандартах  Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) звярнуў увагу беларускіх уладаў на неабходнасць прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з патрабаваннямі канвенцыі No 29 МАП, якая абвяшчае забарону на прымусовую працу.

Яшчэ раней Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах запатрабаваў ад Беларусі адмяніць прымусовую працу асобаў з алкагольнай і  наркатычнай залежнасцю, якія супраць сваёй волі ўтрымліваюцца ў так   званых лячэбна-працоўных прафілакторыях, адмовіцца ад карнага падыходу і засяродзіцца на сацыяльнай рэабілітацыі тых, хто мае патрэбу ў лячэнні і падтрымцы, у адпаведнасці з патрабаваннямі аб захаванні і абароне правоў чалавека.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *