Магілёўская міліцыя не ўмее ў беларускую мову. Зусім (ФОТАФАКТ)


НЕЗВЫЧАЙНАЕ / Friday, June 1st, 2018

УУС Магілёўскага аблвыканкама, арганізуйце курсы беларускай мовы для раённага начальства.

1 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Спадзяемся, што лавіць злачынцаў у супрацоўнікаў Ленінскага РАУС г. Магілёва атрымліваецца лепш, чым пераследваць журналістаў за іх дзейнасць і адказваць за свае словы.

Фрылансер Аліна Скрэбунова, якую аштрафавалі на 50 базавых велічыняў за незаконную журналісцкую дзейнасць, на мінулым тыдні двойчы паскардзілася ў міліцыю на брутальныя дзеянні супрацоўнікаў Ленінскага РАУС.

Першая скарга дзяўчыны тычылася спробаў незаконнага пранікнення ў яе жыллё. Другая – жорсткага затрымання каля кватэры для дастаўкі ў Ленінскі РАУС толькі для таго, каб ёй уручылі позву на наступны дзень.

Даў справаздачу за падначаленых часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка райаддзела Аляксандр Пушын. Ён даслаў Скрэбуновай два практычна ідэнтычных адказы. Ідэнтычных і чырвоных ад памылак. Мы проста прыводзім скан тэксту яго адказу.

Мы не настаўнікі беларускай мовы, так што магчыма і мы недзе памыліліся – просім пазначаць у каментарах 🙂.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *