Было ўсё: і пра зладзейскія паняцці, і пра царкву, і пра ўсынаўленне дзяцей – ток-шоу лепш адзін раз убачыць, чым пра яго прачытаць.

21 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


20 снежня ў магілёўскім тайм-кафэ «Неба» палітык, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў сышоўся ў дыскусіі з ЛГБТ-актывістам, каардынатарам кампаніі «Справа Пі» Андрэем Завалеем. На вачах у паўсотні чалавек ўдзельнікі ток-шоў «ЛГБТ і традыцыйныя каштоўнасці: як вырашыць дылему для Беларусі» спрабавалі зразумець пазіцыі адзін аднаго і адстаяць свае. Большую частку часу эксперты прысвяцілі пытанням з залы. Як адзначае адзін з арганізатараў ток-шоу Саша Райкан, ён не чакаў, што будзе столькі чалавек, якія падтрымаюць пазіцыю Андрэя Завалея:

– У зале было вельмі шмат маладых людзей, якія адкрыта «тапілі» за ЛГБТ і талерантнасць. Мы баяліся, што можа быць наадварот – усё ж такі Магілёў мае славу гамафобнага горада, і магло здарыцца так, што ўся зала проста б паспрабаваў з’есці Завалея. Але ўсё атрымалася роўна. Радуе тое, што апаненты, у тым ліку і ў зале, убачылі адзін у адным у першую чаргу такіх жа як яны людзей. Гэта выдатная база для наступнага дыялогу.

Трансляцыя – Mogilev.report

 


 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *