Зараз зразумела, чым вы зоймецеся 9 чэрвеня

Вядома, вы можаце застацца дома вечарам у пятніцу ці пайсці піць піва з сябрамі, але навошта, калі можна даведацца як пісаць скаргі і выйграваць у Камітэце па правах чалавека ААН?

Праваабаронца Леанід Судаленка ўжо 15 гадоў дапамагае беларусам правільна афармляць тэксты індывідуальных скаргаў у Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН). У яго актыве дзесяткі выйграных кейсаў і гэта далёка не канец: кожны год ён дапамагае людзям абараніць свае правы на міжнародным узроўні. А яшчэ ён узначальвае Цэнтр стратэгічнай цяжбы, з’яўляецца праваабаронцам ПЦ “Вясна” і юрыстам незалежнага прафсаюза РЭП. Дзякуючы вялікай колькасці выйграных спраў ён стаў вядомы па ўсёй Беларусі.

Можна шмат гаварыць пра яго, але лепш адзін раз прыйсці і пачуць, як можна абараніць свае правы ў Камітэце па правах чалавека ААН.

ПЦ “Вясна” і сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online запрашаюць вас на сустрэчу з Леанідам Судаленкай ў пятніцу, 9 чэрвеня, у грамадскі цэнтр «Кола» (завул. Чкалава, 16). Пачатак мерапрыемства ў 17:00.

Уваход вольны.

Лекцыя праваабаронцы Леаніда Судаленка «Як абараніць свае правы на міжнародным узроўні»

Цэнтр «Кола», завул. Чкалава, 16.

9 чэрвеня, нядзеля, пачатак у 17:00.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў