Мясцовыя сілавікі па тэлефоне паведамілі каардынатарцы ініцыятывы «Новыя рэгіёны» Аліне П., што вельмі хочуць пагутарыць з ёй з-за налепак і незаконнага масавага мерапрыемства.

5 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. Фота – vk.com/newregionsmog, у цэнтры – Аліна, справа ад яе – Канстанцін

Увага! Пры перадрукоўцы гэтага матэрыяла іншымі СМІ, пазначэнне mspring.online як крыніцы з гіперспасылкай на арыгінал ў першым абзацы абавязковае!


Як распавёў іншы каардынатар «Новых рэгіёнаў» Канстанцін, днём 4 чэрвеня супрацоўнік міліцыі патэлефанаваў Аліне П. па тэлефоне і паведаміў, што на іх пададзеная скарга. Ён не прадставіўся.

– Падрабязнасцяў мы пакуль не ведаем. Супрацоўнік міліцыі тэлефанаваў праз Аліну, пакуль яна ехала ў цягніку, была дрэнная сувязь. Майго нумара ён не ведае. Як мы зразумелі, на нас напісалі скаргу аб тым, што мы ў сваіх сцікерах выкарысталі герб горада і сімволіку газеты «Вячэрні Магілёў». Акрамя таго, нібыта мы правялі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства 5 траўня, калі праводзілі кінапаказ, – распавёў Канстанцін.

У той дзень «Новыя рэгіёны” сапраўды паказалі фільм «Чалавек, які здзівіў усіх», але рабілі гэта на прыватнай пляцоўцы. То бок ніякіх узгадненняў з уладамі для мерапрыемства не патрабуецца і яно не можа лічыцца «несанкцыяваным».

Налепкі ж, у сваю чаргу, былі выпушчаныя перад кінапраглядам і выклікалі рэзананс у ліберальных СМІ, у тым ліку і з-за абыгрываннем назвы гамафобнай газеты «Вячэрні Магілёў».

MOGILOVE, «Вечерний Могейлёв»: магілёўцы падрыхтавалі антыгамафобныя налепкі

ЛГБТК-актывісты звязваюць ціск на ініцыятыву «Новыя рэгіёны» з вынікамі праверкі на экстрэмізм матэрыялаў газеты «Вячэрні Магілёў». Нагадаем, што Міністэрства інфармацыі ўгледзела ў двух тэкстах выдання прыкметы наяўнасці экстрэмізму і накіравала сваё заключэнне ў праваахоўныя органы для далейшага разгляду.

Міністэрства інфармацыі выявіла экстрэмізм у газеце «Вячэрні Магілёў»