Ўлады хочуць загнаць магілёўцаў на Кіркорава?


ART / Tuesday, March 6th, 2018

У сацсетках з’явілася інфармацыя аб тым, што начальства невядомага прадпрыемства прымушае работнікаў купіць білет на канцэрт Філіпа Кіркорава за 120 рублёў.

6 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі


У Instagram з’явіўся скрін перапіскі паміж двума людзьмі, у якой гаворыцца пра прымус да куплі квітка на шоў, якое адбудзецца 13 сакавіка ў Лядовым палацы Магілёва.

У Twitter інфармацыю пра перапіску апублікавала фрылансер Аліна Скрэбунова.

У каментарах да скрыншота карыстальнікі апублікавалі скан ліста, як мяркуецца, намесніка старшыні гарвыканкама Алы Галушкі намесніку старшыні аблвыканкама Дзмітрыю Янкову. У тэксце чыноўніца просіць садзейнічаць у набыцці білетаў «з мэтай заахвочвання шматдзетных маці, выбітных работнікаў, прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва».

 

Шоў Філіпа Кіркорава праходзіць у рамках юбілейнага тура. Пры гэтым спявак актыўна ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі прэзідэнта Расіі ў якасці даверанай асобы Ўладзіміра Пуціна. Дарэчы, калі ўлады сапраўды выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс для рэалізацыі білетаў, то гэта ўжо не першы раз – раней мы пісалі, як бюджэтнікаў заганялі на фестываль «Магутны Божа».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *