Магілёўскія ўлады не прызнаюць Крым ні расейскім, ні ўкраінскім (ФОТАФАКТ)


НЕЗВЫЧАЙНАЕ / Monday, June 4th, 2018

Цікавая дэталь на афіцыйным сайце гарвыканкама.

4 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


На афіцыйным сайце Магілёўскага гарвыканкама ёсць рубрыка «Гарады-пабрацімы». Усяго такіх сёння налічваецца 18. Сярод іх – гарады з Расіі, Францыі, Кітая, Украіны, Турцыі, Славакіі, Балгарыі, Літвы, Польшчы і іншых. Каля кожнага населенага пункта ў дужках указваецца яго краіна.

Акрамя аднаго.

Керч – горад на ўсходнім узбярэжжы Крыма. Паўвыспу ў 2014 годзе анэксавала Расійская Федэрацыя. Міжнародная супольнасць, у тым ліку Еўрапейскі Саюз і Арганізацыя Аб’яднаных нацый, прызнала захоп Крыма незаконным.

Падобнай пазіцыі прытрымліваюцца і беларускія ўлады – яны на чале з Аляксандрам Лукашэнкам адмовіліся прызнаваць Крым расійскім.

Зрэшты, у Магілёўскім гарвыканкаме, мяркуючы па Керчы, яго не прызнаюць ні расейскім, ні украінскім.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *