Каталікі павінны былі чытаць Біблію на плошчы ў цэнтры Магілёва. Не будуць

Акцыю да пяцісотгадовай юбілею выхаду Бібліі Францыска Скарыны перанеслі з вуліцы ў актавую зала каледжа мастацтваў.

1 верасня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


У сярэдзіне жніўня афіцыйны партал каталіцкай царквы catholic.by паведаміў пра тое, што кожную нядзелю верасня магілёскія каталікі будуць ладзіць вулічныя чытанні Бібліі. Акцыю прымеркавалі да пяцісотгадовага юбілею выхаду першай беларускай кнігі – “Псалтыра” Францыска Скарыны.

Біскуп-вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB заклікаў тады каталікоў Магілёва актыўна ўдзельнічаць у вулічных чытаннях.

Праз два тыдні інфармацыю змянілі – акцыю перанеслі з плошчы ў актавая зала Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (Камсамольска, 12). Пачынацца чытанні будуць у 19:45.

Прычына змены фармату мерапрыемства невядомая.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў