11 фотаздымкаў таго, як адкрылі касмічную выставу работ Язэпа Драздовіча

У выставачную залу на Болдзіна трэба схадзіць хаця б для таго, каб убачыць жыццё на Венеры.

17 мая. Магілёў. Выставачная зала музея гісторыі Магілёва, Болдзіна, 1а. Алесь Святліцкі


Адкрыццё выставы работ вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча прымеркавалі да святкавання 750-годдзя Магілёва. Спецыяльна для гэтага карціны ды графіку даставілі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук.

У выставачнай зале прадстаўлена некалькі дзясяткаў карцін і графік, у тым ліку – найбольш вядомыя работы аўтара “Горад будучага”, “Сустрэча вясны на Сатурне”, “Космас” і многія іншыя.

На адкрыццё прыйшло больш за паўсотні чалавек. Для іх выступіла музычная група «Jazz City Band».

Выстава «Космас Язэпа Драздовіча» будзе працаваць да 11 чэрвеня. Час працы – серада-нядзеля, з 11:00 да 19:00.

Язэп Драздовіч – графік, жывапісец, этнограф, паэт, археолаг. Нарадзіўся ў кастрычніку 1888 года на Віцебшчыне. Вучыўся ў Віленскай школе малявання. Сем гадоў служыў у войску, Першую сусветную вайну прайшоў фельчарам.

Працаваў мастаком-дэкаратарам, выкладаў маляванне ў Глыбоцкай школе, у Радашковіцкай і Навагрудскай беларускіх гімназіях. Збіраў фальклор, пісаў вершы, прозу. У 1931 -1932 гадах Драздовіч стварыў серыю графічных лістоў і жывапісных палотнаў на тры асноўныя тэмы: “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы» і «Жыццё на Марсе». Памёр ў 1954.

На сённяшні дзень яго прызнаюць як аднаго з лепшых беларускіх мастакоў у гісторыі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў