Як выглядае інфармацыйная карціна лета ў Магілёўскай вобласці. У адным інтэрактыўным малюнку

Мы стварылі універсальную перадавіцу для кожнай магілёўскай газеты.

17 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Інфармацыйнае асвятленне уборачнай кампаніі выглядае як суправаджэнне ваенных дзеянняў. Нашы аграрыі «змагаюцца за ўраджай», «перамагаюць ўмовы надвор’я», іх кіраўнікі «вызначаюць планы і канкрэтныя дзеянні», кіраўнік дзяржавы «строга сочыць за ўсім». Калі вы праглядзіце любую газету Магілёўскага рэгіёну, то атрымаеце сярэднюю спецыяльную сельска-гаспадарчае адукацыю, нібыта больш пісаць як быццам бы і няма пра што.

Няма праблемы захавання правоў чалавека, узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі, складаных жыццёвых сітуацый – няма нічога, што было б важней тэмы збожжа.

Мы вырашылі спрасціць задачу для прэсы і паказаць перадавіцу, якая цалкам раўнацэнна заменіць любы летні выпуск якой-небудзь газеты.

Усе супадзенні выпадковыя*

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў