Канфлікт паміж жыхарамі, якіх высяляюць з дамоў, і «Будтрэстам №12» можа вырашыцца мірна

У аўторак, 15 сакавіка, і чацвер, 17 сакавіка, прайшлі дзве сустрэчы, падчас якіх бакі канчаткова абазначылі сваю пазіцыю.

Спачатку ініцыятыўная група жыхароў разам з праваабаронцай Барысам Бухелем сустрэлася з прадстаўнікамі арганізацыі і яе гендырэктарам Дзмітрыем Марозавым. За дзве гадзіны бакі прадставілі поўную інфармацыю, якая датычыцца праблемы высялення людзей з дамоў №28, 29, 30 па вул. Заслонава і дамоў № 4, 6 па вул. Будаўнікоў.

“Будтрэст” прадставіў дакумент з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама аб перадачы дамоў, як інтэрнатаў. Акрамя гэтага, як лічаць чыноўнікі, па сваіх тэхнічных паказчыках збудаванні таксама адносяцца да гэтага статусу. Аднак ніякіх пісьмовых доказаў таго, што кватэры пераводзіліся ў інтэрнаты не знайшлі ні «Будтрэст», ні жыхары дамоў. Па словах Дзмітрыя Марозава, дакументы з БТІ таксама пацвярджаюць, што пералічаныя дома адносяцца да інтэрнатаў.

З гэтым не пагадзіўся Барыс Бухель, які выказаў здагадку, што частку дакументаў падрабілі ці скралі, бо ў жыхароў былі з сабой ордэры, а таксама графік прыёму-перадачы дамоў ва ўласнасць мясцовых Саветаў ад АПК “Будтрэст №12”. У апошнім даецца дакладны пералік таго, якія будынкі адносяцца да інтэрнатаў, а якія – да разраду неўладкаваных дамоў. Па ходу сустрэчы ініцыятыўная група перадала спадару Марозаву са сваімі каментарыямі таксама мноства іншых дакументаў, якія сведчаць на іх карысць.

SAM_0503

SAM_0504

 

Калі падробка сапраўды была, то гэта ўжо крымінальная справа, якая павінна разглядацца Следчым камітэтам. Я сумленна папярэдзіў аб гэтым Марозава, на што ён толькі адказаў, што па гэтаму пытанню нічога не ведае і сказаць не можа. Сустрэча атрымалася прадуктыўнай – мы канчаткова зразумелі пазіцыю адзін аднаго і прыйшлі да высновы, што ў сітуацыі павінен разбірацца аблвыканкам, які чамусьці пазначыў гэтыя будынкі, як інтэрнаты, – паведаміў праваабаронца.

У чацвер жыхары і Барыс Бухель сустрэліся з Аленай Лісінай, кіраўніцай аддзела эксплуатацыі жыллёвага фонду і добраўпарадкавання ўпраўлення ЖКГ Магаблвыканкаму. Ёй быў перададзены дыск з аўдыёзапісам сустрэчы, якая адбылася ў аўторак, а таксама прадстаўленыя матэрыялы, якія сабралі жыхары вул. Заслонава.

– Мы размаўлялі каля двух гадзін. Мы прадставілі такі ж пакет дакументаў, як і “Будтрэсту” – у тым ліку ордэры, у якіх пазначана, што яны атрыманы менавіта на кватэры, а не на пакоі ў інтэрнаце і графік прыёму-перадачы дамоў, падпісаных прадшэственікам Марозава на пасадзе гендырэктара. Алена Алегаўна была здзіўленая. Аднак праблема ў тым, што пагадзіцца з паперамі і прызнаць статус дамоў зараз не ў кампетэнцыі аблвыканкама. Мы павінны скласці скаргу ў суд, з якой выканаўчы камітэт павінен ці пагадзіцца, ці не. Калі згода будзе, то ўсе будзе доўжыцца не больш за пяць хвілін. Па сутнасці, такі варыянт з’яўляецца мірным пагадненнем – з дакументаў ясна відаць, што жыхароў проста падманвалі. Калі аблвыканкам раптам падчас суда зменіць сваю пазіцыю і стане спрачацца, то справа дойдзе да Вярхоўнага суда. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць падачы калектыўнай заявы жыхароў у Следчы камітэт на падробку дакументаў – нібыта, «Будтрэст 12» не змог знайсці ніякіх матэрыялаў, якія б абверглі статус дамоў як інтэрнатаў, – пракаментаваў сітуацыю Барыс Бухель.

Ён спадзяецца, што вырашыць сітуацыю атрымаецца “малай крывёю”:

– Мы сустрэліся як з чыноўнікамі, так і з кіраўніцтвам “Будтрэста №12”. Мы прапаноўвалі дамовіцца мірна. Я лічу, што ў гэтай сітуацыі мы паказалі, што хочам не вайны, а толькі вырашэння сітуацыі, – заявіў Бухель.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў