Бізнэсмэн паскардзіўся, што магілёўскіх ІП заганяюць на платныя семінары


ПРАВААБАРОНА / Wednesday, November 14th, 2018

З рэдакцыяй mspring.online звязаўся прадпрымальнік, які паведаміў пра «прымус» з боку дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Знание».

14 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі


На ўмовах ананімнасці бізнэсмэн распавёў, што мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў заганяюць на семінары, прысвечаным падатковым выплатам:

У вобласці ёсць арганізацыя Беларускае таварыства «Знание». Яно займаецца ліквідацыяй непісьменнасці ў галіне падатковага і іншага заканадаўства. Дык вось ІП і іншых камерсантаў яна ўжо дастала. За адзін занятак у кастрычніку і лістападзе просяць каля пяцідзесяці рублёў ад слухача. Я б сказаў, што наспявае скандал, – сказаў бізнесмен.

Ён распавёў, што 14 лістапада іх зноў «заганяюць сілай на лекцыю» [размова адбылася 13 лістапада, – заўв.аўт].

Згодна з праграмай, 14 лістапада адбыўся інфармацыйна-практычны семінар па тэме «Пытанні вылічэння ўскосных падаткаў і падатку на даходы пры ажыццяўленні суб’ектамі гаспадарання знешнеэканамічнай дзейнасці». Занятак праводзілі спецыялісты з падатковай інспекцыі.

Па тэлефоне ў таварыстве «Знание» пытанне пра «прымус» ўспрынялі са здзіўленнем. Як паведаміў праваабаронца Аляксандр Буракоў, які звязаўся па кантактным нумары, пазначаннаму ў праграме, там яму сказалі, што наведванне лекцый-семінараў ГА «Знание» з’яўляецца добраахвотным.

Мы чакаем на семінары толькі тых, каму цікавая дадзеная тэма, – паведамілі ў «Знании».

Беларускае таварыства «Знание» – дзяржаўнае грамадскае аб’яднанне, якое сваёй мэтай ставіць «распаўсюджванне навуковых ведаў, узмацненне іх уплыву на развіццё інавацыйнага мыслення і сацыяльнай актыўнасці грамадзян, зацвярджэнне здаровага ладу жыцця, забеспячэнне стабільнасці і грамадзянскай згоды ў Рэспубліцы Беларусь».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *