Як у Магілёве нагадалі пра дзяцей з сіндромам Даўна. У адным фота


Без рубрики / Friday, June 2nd, 2017

1 чэрвеня бацькі дзяцей з сіндромам Дауна і сацыяльны праект «Рэспубліка Сонейка» хацелі нагадаць пра тое, што людзі з лішняй храмасомай павінны быць уцягнутыя ў жыццё грамадства з дзяцінства.

2 чэрвеня. Ігар Лазоўскі. Магілёў


Акцыя праходзіла ў Мінску і абласных гарадах Беларусі, у тым ліку ў Магілёве. Дзеці з сіндромам Дауна і іх блізкія павінны былі ў 18.30 адначасова запусціць у неба жоўтыя паветраныя шары. У Магілёве месцам для акцыі выбралі набярэжную насупраць дома культуры вобласці.

Некалькі журналістаў дзяжурылі цэлую гадзіну, аднак ні ўдзельнікаў мерапрыемства, ні шароў у небе так і не ўбачылі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *