Як у цэнтры Магілёва танцавалі нацыянальныя танцы (ВІДЭА)

Мы знялі, як 26 жніўня магілёўцы падпалілі цэнтр горада танцамі ў нацыянальным стылі. 

27 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі

Праект «Беларускія народныя танцы ў Магілёве» у суботу, 26 жніўня, правёў адкрыты майстар-клас для магілёўцаў, якія вызваліся патанчыць у скверы 40 гадоў Перамогі. Жывую музыку для танцаў забяспечыў мінскі гарманіст Уладзімір Ганчароў, вяла сустрэчу харэограф Наталля Родзькіна.

За гадзіну нацыянальных танцаў гараджане павучыліся карапету, матлёту, падыспані, кракавяку, месяцу, польцы-матыльку і некаторым іншым рухам. Усяго ў танцах паўдзельнічала каля двух дзясяткаў чалавек, яшчэ як мінімум столькі ж выступілі гледачамі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў