Інвалід-калясачнік патрабуе ў дзяржавы вярнуць недаплочаную пенсію

Жанчына пацярпела з-за памылкі лекараў крычаўскай МРЭК і зараз мае намер атрымаць сваё праз абласное ўпраўленне аховы здароўя.

14 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі. На здымку – інваліднае крэсла галоўнай гераіні/mspring.online


Анжаліка Калатазішвілі (Яўсеенка) два гады мела першую (самую цяжкую) групу інваліднасці па агульным захворванні апорна-рухальнага апарата.

У красавіку 2016 года Крычаўская міжраённая МРЭК змяніла групу інваліднасці на другую. Пры гэтым, як адзначае Калатазішвілі, ніякіх паляпшэнняў не было і перасоўвацца жанчына магла па-ранейшаму толькі ў інваліднай калясцы.

З-за рашэння МРЭК пенсія Калатазішвілі паменшылася з 2,2 млн. недамінаваных рублёў да 1,6 млн. Муж жанчыны пазбавіўся дапамогі па дагляду за інвалідам – 1,5 млн. рублёў. У чэрвені яму прыйшлося ўладкавацца на працу, нягледзячы на тое, што жанчына па-ранейшаму мела патрэбу ў рэгулярнай дапамозе.

Анжаліка звярнулася са скаргай у Магілёўскую Цэнтральную МРЭК №1, у якой запатрабавала вярнуць ёй першую групу інваліднасці. Медыкі пакінулі рашэнне крычаўскай камісіі ў сіле.

Толькі пасля скаргі ў ГУ «РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі” ў ліпені бягучага года Магілёўская абласная МРЭК прызнала правату жанчыны і пастанавіла вярнуць ёй першую групу інваліднасці з 6 ліпеня 2016 года.

З дапамогай праваабаронцы Барыса Бухеля Анжаліка Калатазішвілі падрыхтавала прэтэнзію да начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандру Жыліну:

– У сувязі з незаконнай адменай мне першай групы, мне і маёй сям’і быў нанесены матэрыяльны ўрон у памеры недаплачанай пенсіі і адмененай дапамогі. Прашу выплаціць мне недаплочаную суму пенсіі па першай групе інваліднасці за перыяд з 1 красавіка да 6 ліпеня, а майму мужу недаплочаную суму дапамогі за перыяд з 1 красавіка да 10 чэрвеня, – пазначыла ў прэтэнзіі жанчына.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў