Любы можа купіць кубачак напою і дапамагчы двухгадовай дзяўчынцы з дзіцячым цэрэбральным паралічам.

16 студзеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. Фота – www.fb.com/InclusiveBarista/


Кафэ «Палерма» размешчана ў раёне «Спадарожніка», у адным будынку з гандлёвым цэнтрам «Авеню». Тут, з 16 па 18 студзеня, з 13:00 да 18:00 вечара, удзельнікі праекту «Інклюзіўны барыста» будуць варыць каву для наведвальнікаў.

«Інклюзіўны барыста» – гэта школа навучання прафесіі барыста для людзей з інваліднасцю, якая паспяхова прайшла ўжо ў некалькіх гарадах Беларусі. Яна стартавала вясной 2018 года пад кіраўніцтвам вазочніка Сашы Аўдзеевіча. У гэты раз навучанне ў рамках праекта праходзяць чатыры чалавекі з Магілёва. Яны рыхтуюць каву для наведвальнікаў «Палерма» за сімвалічны кошт, прычым можна выбіраць паміж эспрэса, амерыкана, капучына, латте або флэт-уайт. Усе выручаныя грошы пойдуць на дапамогу двухгадовай магіляўчанцы Мілане Раманавай.

На думку арганізатараў, «улічваючы, як расце папулярнасць кававай культуры ў Беларусі, выбар прафесіі барыста для новага інклюзіўнага праекта быў відавочны. Прафесія барыста таксама выдатна падыходзіць для сацыялізацыі людзей з інваліднасцю, бо добры барыста павінен умець не толькі варыць смачную каву, але і мець зносіны з кліентамі кавярні».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *