Новая ахвяра міліцэйскага самавольства: у аэрапорце затрыманы Ігар Барысаў

Палітык быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту ў Магілёве 15 сакавіка.

14 сакавіка. Менск. Аэрапорт. Ігар Лазоўскі. На здымку – Ігар Барысаў (злева) з прэм’ер-міністрам Швецыі, фота з фэйсбуку палітыка.


Як паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, Ігар Барысаў быў затрыманы па прылёце з Германіі ў аэрапорце “Мінск-1”. Палітык вяртаўся пасля рабочага візіту ў Берлін, дзе праходзіў з’езд сацыял-дэмакратычных партый Еўропы.

Па прыбыцці ў беларускі аэрапорт палітыка абшукалі, раздзеўшы да ніжняй бялізны. Пасля гэтага ў яго забралі тэхніку: ноўтбук, тэлефон і флешку і затрымалі. Пазней тэлефон яму вярнулі. Пратакол вымання склалі мытнікі, таксама прысутнічалі супрацоўнікі памежных службаў і КДБ.

Барысаў не ведае, з чым звязаная зацікаўленасць у ягонай асобе. У адрозненне ад іншых палітыкаў і актывістаў, якіх пераследуе міліцыя, ён не прымаў удзелу ў “Маршы недармаедаў” у лютым.

Пры гэтым першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) быў адным з чатырох ініцыятараў акцыі пратэсту 15 сакавіка. Акрамя яго ў аргкамітэце ўдзельнічалі і каардынатар руху “За Свабоду” па Магілёўскай вобласці Аляксандр Сілкоў, кіраўнік партыі АГП па Магілёве Уладзімір Шанцаў і лідэр мясцовых хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў.

Двое апошніх падвергліся затрыманнях раніцай і днём 14 сакавіка. Алега Аксёнава паспелі асудзіць на 15 сутак, Уладзімір Шанцаў чакае свайго суда ў ІЧУ.

А 3-яй гадзіне уночы Ігара Барысава адпусцілі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў