«Грошы здаваць у канверце Навушкінай Т.А.»

Як збіраюць грошы на рамонт у школе. У адной фатаграфіі.

13 траўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


У пабліку «Укантакце» Могилев.Real апублікавалі здымак аб’явы, якая, як сцвярджае аўтар, вывешана ў магілёўскай сярэдняй школе №18.

«Мала таго, што ў самой школе вісіць папера, што няма ніякіх бацькоўскіх камітэтаў у школе, дык яшчэ і грошы ў канверце здайце Навушкінай (маці аднаго з класа) Школа № 18. Прычым сказалі АБАВЯЗКОВА ў канвертах», – дадаў аўтар у апісанні [ стыль і арфаграфія захаваныя].

Зыходзячы з тэксту, грошы школе спатрэбіліся для афарбоўкі сцен у класах для наступнай магчымай дэзінфекцыі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў