Фотафакт: у Магілёў на Дзень незалежнасці прыехалі госці з Луганскай народнай рэспублікі

Зялёныя “Жыгулі” з нумарным знакам непрызнанай ЛНР запрыкмеціў і сфатаграфаваў старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.

3 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі, здымак на галоўнай – РІАн, Вольга Палякова


Здымак аўтамабіля ВАЗ мадэлі 2101 з нумарным знакам самаабвешчанай ЛНР з’явіўся ў Фэйсбуку Уладзіміра Шанцава 3 ліпеня – у Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дадзены тып нумароў пачаў выдавацца толькі увесну 2016 года і да гэтага часу прызнаны на міжнародным узроўні толькі Расійскай Федэрацыяй. Фактычна, на тэрыторыі Беларусі такія нумарныя знакі з’яўляюцца несапраўднымі.

Відавочна, што ў Магілёў госці з сепаратысцкага краю патрапілі праз тэрыторыю Расіі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў