У Магілёве пратэстуюць супраць прыезду Пуціна. ФОТАФАКТ


СОЦЫУМ / Monday, October 8th, 2018

Па горадзе ходзяць улёткі, у якіх расійскага прэзідэнта просяць не ехаць на Форум рэгіёнаў.

8 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Не ўсе ў Магілёве рады прыезду Пуціна – у горадзе з’явіліся ўлёткі, у якім кіраўніка РФ пераконваюць «ехаць дадому». Таксама сцвярджаецца, што «Магілёў выступае супраць расейскага імпэрыялізму».

Адпаведнае фота апублікаваў у сябе ў Facebook актывіст Станіслаў Паўлінковіч.

Прыезд прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Магілёў намечаны на 12 кастрычніка. У горадзе ён павінен сустрэцца з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкай. Візіт адбудзецца ў рамках V Форуму рэгіёнаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *