«Галоўнае свята – гей-парад»


СОЦЫУМ / Monday, March 12th, 2018

«Вячэрні Магілёў» перадрукаваў прапагандысцкі артыкул з сайта, які узвышае “рускі свет», і яму не сорамна.

12 сакавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі. На фота – Дар’я Пералыгіна.


У №19 газеты «Вячэрні Магілёў» усю паласу заняў тэкст пра пакуты расейцаў у Еўропе і ЗША. Перадрук прыйшоў з прапагандысцкага рэсурсу «Руская Вясна», які быў створаны ў падтрымку сепаратыстаў з непрызнаных «ДНР» і «ЛНР». Зрэшты, сама «Руская вясна» запазычыла матэрыял у «РІА-Навіны».

У матэрыяле адзначаецца пазіцыя чатырох людзей, якія розны час жылі ў Бельгіі, Германіі, ЗША і Францыі, пасля чаго з задавальненнем вярнуліся ў Расею.

Напрыклад Дар’я Пералыгіна (на фота) з’ехала з Брусэлю, таму што “галоўнае бельгійскае свята гей-парад”, а адзіны “добры квартал размешчаны побач са штаб-кватэрай Эўразьвязу”.

Таксама дзяўчыну здзівіла, што пра дзяцей ў Бельгіі не занадта клапоцяцца. Дарослыя ідуць у шапцы, шаліку, куртцы, а дзіця бяжыць побач з   голымі нагамі.

Другая гераіня матэрыялу Кацярына Чурбанава панаракала на адсутнасць у немцаў эмоцый: Адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі будуюцца па раскладзе, няма ніякай рамантыкі, эмоцый”.

Андрэя, які адмовіўся называць сваё прозвішча, больш за ўсё абурыла дарагоўля абслугоўвання і тавараў у ЗША. Ну а самым незадаволеным з няўдалых экспатаў апынуўся Арцём Крыкуноў, які вярнуўся ў Расію з Францыі:

«Доўга жыў у раёне-гета Ліла, які дзялілі алжырская і сербская злачынныя групоўкі. Сербы займаліся кантрабандай алкаголю і цыгарэт. Алжырцы кантралявалі наркатрафік, дзеці 10-12 гадоў праз кожныя сто метраў прапаноўвалі купіць наркатычныя рэчывы. Ніхто нідзе не працаваў, усе атрымлівалі дапамогу».

Добра Арцёму стала толькі калі ён прыехаў у Санкт-Пецярбург:

«Вярнуўшыся з Парыжа, я здзівіўся, як змяніўся Пецярбург. Зараз я разумею, што Пецярбург на галаву вышэй Парыжа. Там за сем гадоў да лепшага не змянілася нічога».

«Вячэрні Магілёў» і раней займаў прарасійскія пазіцыі, публікуючы тэксты “Рускай Вясны” і іншых шавіністычных рускіх парталаў. Аднак гэта першы выпадак, калі матэрыял, які змяшчае прапаганду жыцця ў Расіі, займае цэлую паласу газеты.

One Reply to “«Галоўнае свята – гей-парад»”

  1. Я с удовольствием читаю вечорку. А за эту клевету – поплатитесь.
    112-23-61 мой телефон для мирной договоренности или иск получите.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *