Газманаў выступіць амаль за 38 тысяч даляраў, «Стары Ольса» – за 2 тысячы

Людзі абурыліся коштам выступу Газманава ў Магілёве. Мы знайшлі яшчэ больш цікавыя лічбы.

31 траўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Байнэт войкнуў ад коштаў выступленняў артыстаў, якіх запрасілі выступіць у Магілёве 3 ліпеня. Згодна з інфармацыяй на сайце тэндэраў і дзяржзакупак, за песні Алега Газманава, Льва Лешчанку і Аляксея Вараб’ёва абласны бюджэт аддасць 156 600 рублёў (84 тысячы даляраў).

Сума ў 156 тысяч рублёў з’явілася не адразу. Першапачаткова на выступы траіх артыстаў планавалася аддаць 143 480 рублёў. Аднак ужо праз два дні звесткі абнавілі.

Газманава «павысілі» з 66 300 да 70 200 рублёў, Лешчанку – з 51 да 54 тысяч, Вараб’ёва – з 26 180 да 32 400. Пры гэтым Газманаў павінен будзе выканаць 5 песень, Лешчанка – 4, а Аляксей Вараб’ёў – усяго толькі дзве.

Зыходзячы з новай сумы, адна песня Алега Газманава абыйдзецца ў 14 тысяч рублёў, Льва Лешчанкі – 13 тысяч, Аляксея Вараб’ёва – 16 тысяч.

Аднак гэта толькі частка выдаткаў.

Для святкавання 750-годдзя Магілёва на артыстаў закладзена асобная сума. На сайце дзяржзакупак пазначана, што Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу чакае на свята горада 1 ліпеня Вольгу Кармухіну, ансамбль «Лейся песня», Таццяну Аўсіенку і гурт «Стары Ольса».

За чатыры песні Вольгі Кармухінай гарадскія ўлады гатовыя аддаць 36 900 рублёў. Беларускі гурт «Стары Ольса» ацанілі ў дзевяць разоў танней – 4 000 рублёў.

Аўсіенка і «Лейся песня» выканаюць па дзве песні на плошчы Леніна, пасля чаго павінны будуць яшчэ паўгадзіны выступаць на плошчы Зорак. Аўсіенка за гэта атрымае 24 800 рублёў, а яе калегі – 17 400. Усяго гарадскі бюджэт схуднее на 83 100 рублёў (амаль 45 тысяч даляраў).

Калі дадаць да гэтай лічбы кошт Газманава, Лешчанкі і Вараб’ёва, выйдзе больш за 120 тысяч даляраў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў