Замест выбараў – надоі


ВЫБАРЫ-2016, ПРАВААБАРОНА / Tuesday, June 28th, 2016

Галоўная газета Магілёўскай вобласці ўпарта ігнаруе выбарчую кампанію.

28 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Раней мы ўжо пісалі, што для галоўнай гарадской газеты – «Весніка Магілёва» – выбары з’яўляюцца далёка не самай галоўнай падзеяй года. Разам з калегамі, відавочна, салідарныя журналісты абласных «Магілёўскіх ведамасцяў», якія нягледзячы на набіраючую ход электаральную кампанію ўпарта пазбягаюць навінаў пра яе.

У №48 за 28 чэрвеня ў «Магілёўскіх ведамасцях» не змешчана ніводнага тэксту, які мае дачыненне да выбараў, хоць за дзень да гэтага адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Савета дэпутатаў і аблвыканкама, на якім вызначыліся ўдзельнікі абласнога і акруговых выбаркамаў.

IMG_0590

Затое замест гэтага вельмі шмат інфармацыі пра які скончыўся Усебеларускім народным сходзе. А на першай паласе – аператыўная інфармацыя па валавому надою малака на карову і пра спартакіяду супрацоўнікаў агра-прамысловага комплексу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *