Галоўная гарадская газета піярыць пакуль толькі аднаго магчымага дэпутата

«Веснік Магілёва», мабыць, вельмі любіць Аляксандра Старавойтава.

20 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


У №29 ад 20 ліпеня пад рубрыкай «Сходы ў працоўных калектывах» газета апублікавала матэрыял аб вылучэнні галоўнага лекара Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандра Старавойтава кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Аўтар тэксту – Ала Балотнікава. У ім гаворыцца пра тое, што работнікі арганізацыі аднагалосна прынялі рашэнне адправіць свайго кіраўніка на бітву за дэпутацкі мандат. Адзначаецца, што сваю падтрымку Старавойтаву выказалі таксама праўладныя БРСМ і ветэранская арганізацыя.

Раней Аляксандр Старавойтаў зарэгістраваў у акруговай выбарчай камісіі па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе № 85 ініцыятыўную групу па зборы подпісаў. Туды ўвайшло 114 чалавек, што у два разы болей, чым у бліжэйшага канкурэнта – старшыні прафкома БРУ Юрыя Машына (48 чалавек).

Адзначым, што са Старавойтавым супернічаюць тры прадстаўнікі апазіцыі – Алег Аксёнаў (правацэнтрысцкая кааліцыя), Зміцер Салаўёў (БНФ) і Яўген Яцковский ( «Справядлівы свет»).

«Веснік Магілёва» падчас гэтай электаральнай кампаніі нікому з магчымых кандыдатаў не прысвячаў асобнага матэрыялу да гэтага моманту.

Аляксандр Старавойтаў ўваходзіць у спіс касманаўтаў Палаты прадстаўнікоў па версіі mspring.online.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў