Гвалтоўны рамонт: жанчыне зрабілі дзірку ў столі падчас пракладкі вентыляцыі

Аднавіць справядлівасць Наталля Рыжкова спрабуе з дапамогай праваабаронцы.

11-13 красавіка. Магілёў. Першамайская, 23 а. Ігар Лазоўскі.

Да Наталлі Рыжковай прыйшлі рамонтнікі, калі яе не было, і пачалі пракладваць трубы вентыляцыі без яе згоды. Інцыдэнт здарыўся ў панядзелак, 11 красавіка, але, па словах Наталлі, канфлікт саспеў даўно.

Natallia_ryzhkova

– Даўно ішла размова з уладамі наконт капітальнага рамонту нашага дома. Пачалі з афарбоўкі фасадаў, зараз засталося аздабленне. Тое, што турбуе нас, мяне, – пракладка вентыляцыі. Гэтыя работы не былі ўказаныя ні ў праектна-каштарыснай дакументацыі, ні ў іншых дакументах.

Першапачаткова скончыць рамонт планавалі ў снежні 2015 года, затым працягнулі да красавіка гэтага. Аднак ні ў першым, ні ў другім выпадку працы па ўсталёўцы вентыляцыі не былі прапісаныя. Паглядзеўшы, якія нам хочуць павесіць трубы, мы прыйшлі ў шок.

Падрадчыкі спасылаюцца на сваю праектна-каштарысную дакументацыю, але яна змяняецца, як надвор’е вясной. Як вынік – рамонтныя службы прыйшлі тады, калі мяне не было дома і выконвалі работы па насцілцы падлогі. Мне сказалі, што гэта зойме гадзіны тры і я дала згоду на гэта. У выніку мне проста патэлефанавала суседка і сказала, што прыйшлі яшчэ і іншыя рамонтнікі і ў столі прарабілі дзірку.

gwaltouny_ramontgwaltouny_ramont1
Я выклікала ўчастковага, быў складзены пратакол за незаконнае ўварванне службаў, якім я не давала сваю згоду. Калі я пайшла ў краму, ізноў патэлефанавала суседка і сказала, што тыя ж людзі ізноў трапілі ў хату і нават трубу пусцілі. Чаму не працуюць вентыляцыйныя каналы, якія былі ўсталяваныя да гэтага? Згодна з экспертызе, якая праводзілася паўгода таму, яны былі ў парадку.
Ізноў звярнулася да ўчастковага, але ён успрыняў другі выклік у штыкі, нічога не афармляў і заявіў, што ён не будзе стаяць і кантраляваць працу службаў
, – заявіла Наталля Рыжкова, жыхарка дома.

Па яе словах, гэта не адзіная праблема з «капрамонтам».

– Адсутнічае пашпарт аб’екта. Рамонт вокнаў атрымаўся своеасаблівым – старыя драўляныя рамы проста пафарбавалі белай фарбай, якая нават не маскіруе велізарныя шчыліны ў іх. На двары ляжыць будаўнічае смецце, якое нічым не адгароджаны. Заўваг – маса.

gwaltouny_ramont2

З усімі праблемамі Наталля звярнулася да праваабаронцы Барыса Бухеля, які параіў ёй, як сабе весці і што патрабаваць падчас прыёму у намесніка старшыні аблвыканкама, сустрэча з якім была павінна была адбыцца раніцай 13 красавіка.

Праваабаронца і жанчына не выключаюць, што у выпадку адмоўнага выніку сустрэчы, яны будуць звяртацца ў суд. MSPRING.ONLINE адсочвае сітуацыю.

2 COMMENTS

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў