Усяго трэба сабраць каля 85 тыс. даляраў.

Мы ўсе прывыклі да таго, што выбары ў Беларусі – гэта час рэпрэсій, але ў гэты раз масавы пераслед кандыдатаў, блогераў, грамадзянскіх актывістаў і шараговых грамадзян пачаўся задоўга да дня галасавання.

Сотні штрафаў, дзесяткі арыштаў. За кратамі знаходзяцца Сяргей Ціханоўскі, Віктар і Эдуард Бабарыка, Ігар Лосік і дзесяткі людзей, супраць якіх заведзены крымінальныя справы і адміністрацыйныя працэсы. Гэта не толькі ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі, але і людзі, якія прымалі ўдзел у зборы подпісаў, стаялі ў чарзе ў краму (!) з нацыянальнай сімволікай. Увесь свет убачыў сцэну брутальнага затрымання мірных маніфестантаў, дзе ў маленькім мястэчку Ганцавічы міліцыянт стаў каленам на шыю чалавеку. Нічога не нагадвае?

Грамадства і праваабаронцы абураныя тым, што дзяржава ізноў брутальна парушае правы чалавека, замест таго, каб правесці свабодныя, сумленныя і справядлівыя выбары.
Але, акрамя абурэння, мы павінны дзейнічаць. Аплата штрафаў, адвакатаў і перадач праб’юць пралом не ў адным сямейным бюджэце. Каманда BY_Help заклікае падтрымаць тых, хто трапіў пад рэпрэсіўны махавік, праз фандрайзер.

Перавесці сродкі можна з карты любога банка. З Беларусі і любой кропкі свету.

Усе сабраныя грошы будуць перададзеныя для кампенсацыі выдаткаў на адвакатаў, на аплату штрафаў і на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных. Усе выплаты будуць праходзіць праз згоду з праваабаронцамі. Прыярытэт у выплатах будзе аддавацца тым, хто ўпершыню падвергнуўся пераследу за свае правы і свабоды.

ДАПАМАГЧЫ