Першыя амніставаныя непаўналетнія выйшлі са сцен калоніі 7 жніўня. Стала вядома, што ў самой ВК-2 павялічылася колькасць камер відэаназірання. Гэта вынік праверкі вышэйстаячых кантралёраў.

13 жніўня. Бабруйск. Саша Мінько


Камісія па амністыі ў бабруйскай выхаваўчай калоніі №2 праводзіцца па серадах. За два дні да яе пасяджэння ў вядомасць ставяцца бацькі асуджаных, і прама ў дзень камісіі дзяцей выпускаюць. Першымі вызваліліся восем непаўналетніх вязняў, гэта адбылося 7 жніўня. Чакаецца, што прыкладна па столькі ж чалавек выйдзе на волю 14-га і 21-га чысла. Спачатку выпусцяць непаўналетніх, і толькі потым выйдуць тыя, каму ў калоніі споўнілася 18 гадоў. Агульная колькасць амніставаных з ВК-2 – каля 45 чалавек.

АСЦЯРОЖНА, ВАС ЗАПІСВАЮЦЬ

Тым жа, каму не пашанцавала трапіць пад амністыю, прыйдзецца туга. Падобна на тое, пагрозы адміністрацыі калоніі пра тое, што з-за скаргаў будзе толькі горш, атрымліваюць сваё пацверджанне. Наглядныя органы ўсё ж адрэагавалі на запыты бацькоў асуджаных, і, па нашых звестках, праверка была праведзеная. Праўда, невядома, якое ведамства яе арганізавала, а вынікі вельмі дзіўныя.

Воспитательная колония №2: как живут подростки в месте на окраине Бобруйска, которое похоже на концлагерь

Зараз усе падлеткі, якія адбываюць тут тэрмін, папярэджаны, што аб праблемах у калоніі нельга размаўляць з бацькамі падчас кароткатэрміновых і доўгатэрміновых спатканняў. Справа ў тым, што ў пакоях спатканняў ўсталявалі спецыяльныя падслухоўваючыя прылады. Акрамя таго, у калоніі стала больш камер відэаназірання.

«Трэба казаць правільныя рэчы, каб адзін дзень радасці не ператварыўся потым у тыдзень болю», – такімі словамі, калі верыць бацькам, адзін з супрацоўнікаў выхаваўчай калоніі суправадзіў папярэджанне аб новым парадку сустрэч з роднымі. Таксама яшчэ адно новаўвядзенне чакае і бацькоў: зараз усе іх сустрэчы з кіраўніцтвам калоніі абавязкова фіксуюцца на відэакамеру.

НАМЕСНІК ГЕНПРАКУРОРА ПАЦВЕРДЗІЎ ЛІЧБЫ

Што ж тычыцца дакладных лічбаў колькасці юнакоў, якія адбываюць тэрмін па артыкуле 328 КК «Незаконны абарот наркотыкаў» у ВК-2, то пацвердзілася версія актывістак «Руху маці 328» (нам у віну ставілі публікацыю нібыта неправеранай інфармацыі – рэд).

У апошні дзень ліпеня ў Мінску пры падтрымцы дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) прайшла міжнародная канферэнцыя пад назвай «Папярэджанне спажывання непаўналетнімі наркотыкаў і алкаголю», удзел у якой прыняў намеснік Генпракурора Аляксандр Лашын.

Когда расформируют воспитательную колонию в Бобруйске?

Ён, спрабуючы паказаць, як эфектыўна працуе дзяржава прывёў лічбы: у 2017 годзе за нарказлачынствы было асуджана 105 непаўналетніх, у 2018-м ужо 58 (гэта значыць, амаль удвая менш), а за першае паўгоддзе гэтага года асуджаныя 23 непаўналетніх. Такім чынам, толькі за два з паловай апошніх года атрымліваецца 186 чалавек.

Нагадаем, у бабруйскай ВК-2 усяго тры атрады па 80 чалавек, а сама яна разлічана на паўтысячы асуджаных. Трэба ўлічваць, што тэрміны па гэтым артыкуле, як правіла, стартуюць ад 6 гадоў. Пакуль з гэтай колькасці наўрад ці хтосьці вызваліўся.

Сюды яшчэ можна дадаць і тых, хто трапіў пад антынаркатычную “зачыстку” ў 2015-2016 гадах. У такім выпадку «наркаманы» ужо складаюць ільвіную долю асуджаных, ствараючы працоўныя месцы для работнікаў ДВП.

На канферэнцыі намеснік генпракурора зазначыў, што па амністыі да 75-годдзя вызвалення Беларусі для непаўналетніх прадугледжана зніжэнне тэрміну пакарання, звязанага з пазбаўленнем і абмежаваннем свабоды, на два гады. Гэта датычыцца і тых, хто асуджаны па артыкуле 328 КК. Так што ў бліжэйшыя гады колькасць адпушчаных будзе вялікай.

ПРЭЗІДЭНТ ДАЗВОЛІЦЬ ЮВЕНАЛЬНУЮ ЮСТЫЦЫЮ?

Застаецца актуальным і пытанне перафарматавання бабруйскай ВК-2 у выхаваўчы цэнтр для непаўналетніх, якія ўчынілі злачынства і асуджаных да пазбаўлення волі. У мінулую пятніцу прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар быў прыняты намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Валерыем Міцкевічам.

Мэтай візіту была прэзентацыя праекта Канцэпцыі ўдасканалення юстыцыі для непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь, якая па замове ЮНІСЕФ у рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі была падрыхтавана Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў.

Бобруйская воспитательная колония для подростков может прекратить своё существование. Что будет вместо нее?

Калі верыць нацыянальнаму прававому інтэрнэт-парталу Рэспублікі Беларусь, намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі праект Канцэпцыі падтрымаў і паабяцаў хадайнічаць аб яе разглядзе перад Саветам па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры прэзідэнце Беларусі. У беларускіх рэаліях гэта, дэ-факта орган, які прымае рашэнне аб імплементацыі напрацовак у беларускае заканадаўства.