Фотафакт 9 траўня: абаронцаў Магілёва памятаюць, а правільны дзяржаўны сцяг – не

Кур’ёз і фотахроніка дня, які называюць святым.

9 траўня ў Магілёве адзначылі традыцыйным парадам, народнымі гуляннямі з “шашлычнымі” намётамі, песнямі ваенных гадоў і вялікай колькасцю міліцыі. Наш карэспандэнт Ігар Лазоўскі пастараўся перадаць эстэтыку свята праз невялікую фотахроніку.

Аўто, якое прыгнаў дзед з пасляваеннай Германіі ў 1945 годзе. Як бачым, тэхналогіі немцаў дазваляюць ствараць рэчы на дзесяцігоддзі.

WP_20160509_003

Хлопец “на стылі”.

WP_20160509_004

Патрыятычнае караоке. На фота малады чалавек папрасіў паставіць яму “Цёмную ноч”.

WP_20160509_006

9 мая, як яго ўбачылі дзеці.

WP_20160509_012

Вядучая просіць сваімі песнямі, танцамі, скокамі і кульбітамі паказаць, як мы цэнім подзвіг дзядоў і прадзедаў.

WP_20160509_014

Адзін са сталоў, дзе дзецям прапаноўвалі намаляваць малюнак і забраць яго з сабой.

WP_20160509_020

Японскі матацыкл, які ганяе “За радзіму!”.

WP_20160509_024

Героі свята, якім дастаецца самая непрэзэнтабельная яго частка.

WP_20160509_025

Танцы ў скверы 40-годдзя Перамогі.

WP_20160509_032

Адна са шматлікіх пляцовак, на якой дзеці спявалі пра вайну.

WP_20160509_036

Самотны музыкант

WP_20160509_037

 

Як ні парадаксальна, але на выставе “Сцяна памяці”, арганізатары не змаглі ўспомніць, як правільна вешаецца беларускі сцяг.

WP_20160509_016

Спачатку гэта магло здацца простай выпадковасцю:

WP_20160509_017

Але, нажаль, выпадковасцю гэта не аказалася:

WP_20160509_018

Зрэшты, нейкія сумневы ў арганізатараў выставы з нагоды сцягу былі. На адным са стэндаў яны вырашылі паспрабаваць два розных варыянту – нейкі павінен быў быць верным, так?

WP_20160509_019

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў