У Магілёве беларускі сцяг павесілі верх нагамі ў прысутнасці чыноўнікаў і кітайскай дэлегацыі (ФОТАФАКТ)


НЕЗВЫЧАЙНАЕ / Wednesday, June 27th, 2018

Яшчэ і фоткі выкінулі ў дзяржаўныя СМІ.

26 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі/ Галоўнае фота –  старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Кіблоў, “Веснік Магілёва”


У магілёўскім мікрараёне Казіміраўка пачалі ўзводзіць другі шматпавярховік, які будуецца пры падтрымцы Урада Кітайскай народнай рэспублікі ў Беларусі. Усяго такіх дамоў па Магілёўскай вобласці будзе 22.

21 чэрвеня адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі. З візітам прыбыла кітайская дэлегацыя, чыноўнікі Магілёўскага гар- і аблвыканкамаў, а таксама кіраўнік гарадскога Савета дэпутатаў.

Тым якасней правал – каля сцэны, з якой выступалі кітайскія госці і прадстаўнікі ўлады, лунаў перавернуты беларускі сцяг.

Мяркуючы па фота ў дзяржаўных выданнях, яго так ніхто і не здагадаўся (ці не наважыўся) размясціць правільна.

Кадры з перавернутым дзяржсімвалам трапілі нават у эфір «Беларусь 1».

Фіяска.

Фота – “Веснік Магілёва”, mogilevnews.by

One Reply to “У Магілёве беларускі сцяг павесілі верх нагамі ў прысутнасці чыноўнікаў і кітайскай дэлегацыі (ФОТАФАКТ)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *