«Веснік Магілёва» павёўся на першакрасавіцкі розыгрыш калегаў. Праз паўтара тыдня пасля яго


НЕЗВЫЧАЙНАЕ / Wednesday, April 11th, 2018

Магілёўскае тэлебачанне пажартавала пра кітайскага кірпатага карлікавага тыгра 1 красавіка. Іх калегі апублікавалі інфармацыю пра гэта 11 красавіка, прычым на поўным сур’ёзе.

11 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Тэлеканал «Беларусь-4 Магілёў» 1 красавіка распавёў пра ўнікальны падарунак кітайскіх партнёраў – кірпатага карлікавага тыгра, якога прэзентавалі мясцоваму заасаду. Звера прадставілі вельмі рэдкім – паводле сюжэту, усяго ў свеце «налічвалася» каля двухсот асобін.

Інфармацыю хутка падхапілі мясцовыя выданні, а людзі пачалі тэлефанаваць у заасад і пытацца, калі ж можна ўбачыць тыгра.

Ужо на наступны дзень работнікі заасада прызналіся у розыгрышы. Тыграм апынуўся мясцовы коцік Васька, які атрымаў нябачаную долю ўвагі. Усе пасмяяліся, жарт ацанілі нават на адным з найбуйнейшых забаўляльных парталаў Рунэта Pikabu.

11 красавіка ў «Весніку Магілёў» (№ 15) навіна з’яўляецца зноў. Толькі без расшыфроўкі, што тыгр – гэта кот, і без спасылкі на тэлерадыёкампанію:

«Кітайскі карлікавы тыгр стаў першым прадстаўніком кітайскай фауны ў Магілёўскім заасадзе».

З 11 красавіка вас!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *