У Магілёве Пуціну хваліліся аркай і лесвіцай. На людзей з інваліднасцю «забілі»? (ВІДЭА)


СОЦЫУМ / Monday, December 3rd, 2018

Відэа нашага лістападаўскага эксперыменту, у якім мы на сваёй шкуры вырашылі праверыць, наколькі даступныя шматмільённыя аб’екты для калясачнікаў.

mspring.online. 3 снежня


Сёння, 3 снежня, у Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю, мы публікуем відэа-вынікі нашага эксперымента, які каманда mspring. online правяла ў лістападзе гэтага года.

Нагадаем, што спецыяльна да кастрычніцкага прыезду расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна ў Магілёве адкрылі “трыўмфальную арку” і лесвіцу ў Падміколле.

Улады сцвярджаюць, што арка абышлася гораду ў 350 тысяч даляраў, але, хутчэй за ўсё, гэта не так – па нашых дадзеных яна каштавала амаль 2 млн. даляраў.

Стварэнне лесвіцы магілёўскія чыноўнікі ацанілі ў 2,5 млн. даляраў.

Магчыма, выглядае ўсё грандыёзна. Аднак як аказалася, ніхто не падумаў пра людзей у калясках, для якіх новыя звышдарагія “славутасці” аказаліся недаступныя. Мы вырашылі ўсё выпрабаваць на сабе.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *