На выездзе з Магілёва затрымалі 11 чалавек – актывістаў «Матчынага руху-328»


ПРАВААБАРОНА / Sunday, March 25th, 2018

Дзень Волі пачаўся традыцыйна для Беларусі.

25 сакавіка. Магілёў – Мінск. Алесь Святліцкі


Каля вёскі Сумарокава на трасе Магілёў-Менск міліцыя затрымала мікрааўтобус з удзельнікамі мацярынскага руху, чые блізкія асуджаныя за наркотыкі. Пра гэта праваабаронцы Барысу Бухелю па тэлефоне распавяла адна з актывістак Валянціна Кухарэнка.

Мікрааўтобус вёз людзей на свята ў гонар стагоддзя БНР у Менску. Аднак у пяці кіламетрах ад Магілёва міліцыя спыніла і затрымала ўдзельнікаў паездкі – усяго 11 чалавек. Прычына затрымання невядомая.Міліцыянт толькі паведаміў, што быў дадзены загад, аднак які менавіта і чый – невядома.

Да адной з жанчын ўжылі сілу. На месца затрымання прыехала таксама вялікая колькасць супрацоўнікаў АМАП. Усіх затрыманых павезлі ў РАУС Магілёўскага раёна. Зараз яны там.