Дзень расейскай паліцыі адзначыла і кіраўніцтва магілёўскай міліцыі

Некалькі начальнікаў вышэйшага рангу з Магілёва прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах у Бранску і Смаленску.

11 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Пра гэта паведамляюць прэс-службы УМУС Расеі па Смаленскай і Бранскай абласцях.

У Смаленск адправіліся начальнік крымінальнай міліцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Паўлаў, а таксама начальнік упраўлення фінансаў і тылу Аляксандр Сяргееў.

Згодна з дадзенымі прэс-службы, яны разам з губернатарам Смаленскай вобласці Аляксеем Астроўскім, начальнікам абласной службы Нацыянальнай гвардыі Аляксандрам Кліменка і іншымі прадстаўнікамі сілавых ведамстваў прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да Вечнага агню мемарыяла «Салдатам правапарадку, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку». Пасля гэтага гасцей запрасілі на экскурсію ў Музей гісторыі Смаленскай паліцыі. Урачыстая частка да Дня супрацоўнікаў ВУС працягнулася канцэртам у цэнтры культуры «Губернскі».

Да бранскіх калегаў адправіліся начальнік Магілёўскага інстытута МУС Валерый Палішчук і начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.

Яны са сцэны Бранскага тэатра драмы павіншавалі мясцовых служкаў парадку. Адзначым, што кампанію ім склалі выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Аляксандр Рэзуноў, старшыня Бранскай абласной Думы Уладзімір Папкоў і член Савета Федэрацыі Кацярына Лахова.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, ўрачыстая сустрэча прайшла пад дэвізам «Мастацтва кіно – пра абаронцаў закона і правапарадку», паколькі «указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У.У. Пуціна 2016 год быў абвешчаны Годам кіно ». Аркамя звыклага канцэрту, госці мерапрыемства ўбачылі ўрыўкі пра супрацоўнікаў ВУС з праграмы «Следства вялі … з Леанідам Канеўскім», а таксама серыяла «Ляснік», які паказваюць па НТВ.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў