Дзень правоў чалавека ў Магілёве адзначылі выставай і раздачай газет

Магілёўскія праваабаронцы 10 снежня раздалі некалькі сотняў асобнікаў спэцвыпуску “Народнай волі” і прэзентавалі міні-фотавыставу ў грамадскім цэнтры «Кола».

10 снежня. Магілёў. вул. Ленінская- пр.Міра – грамадскі цэнтр «Кола». Алесь Святліцкі


Раніцай 10 снежня праваабаронцы «Магілёўскай вясны» раздалі ў цэнтры горада некалькі сотняў спецнумароў газеты «Народная воля», прысвечаных Дню правоў чалавека. Як адзначыў удзельнік акцыі Аляксей Колчын, людзі ахвотна бралі газеты.

– Адзін мужчына нават паспеў штосьці чытнуць і пагаварыць са мной аб правах чалавека. Газеты разышліся хутка, нягледзячы на не вельмі прыемнае надвор’е. Частку асобнікаў мы раздалі на вуліцы Ленінская, частку – у падземным пераходзе на скрыжаванні праспекта Міра і вуліцы Піянерскай, – паведаміў праваабаронца.

Акрамя раздачы газет, «Магілёўская вясна» падрыхтавала невялікую фотавыставу ў грамадскім цэнтры «Кола».

– Гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў года для праваабаронцаў і даніна павагі да Дня правоў чалавека. Рэдакцыя mspring.online адабрала 20 здымкаў, якія ілюструюць, на наш погляд, найбольш значныя для дзейнасці магілёўскіх праваабаронцаў моманты – парламенцкія выбары, міліцэйскае бясчынства ў дачыненні да актывіста Валадара Цурпанава, цяжкая сітуацыя з жыхарамі дамоў па вуліцы Заслонава і мноства іншых. Дзякуючы выставе, наведвальнікі “Колы” змогуць лепш даведацца аб праблемах з правамі чалавека ў Магілёве, якія здарыліся ў 2016 годзе, – паведаміў журналіст “Магілёўскай вясны” Алесь Буракоў.

Падрыхтоўка да выставы, 9 снежня

Гэтым годам 10 снежня адзначаецца як 68-ая гадавіна прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў