Больш беларускага. Як прайшоў Dranik Fest 2018 – ВІДЭАРЭПОРТ


АКТЫВІЗМ / Sunday, September 30th, 2018

Магілёўцы з’елі 400 кіло дранікаў за 7 гадзін!

30 верасня. Магілёў. Алесь Святліцкі


На этнахутары “Зялёная гай” у Магілёве 29 верасня прайшоў ужо чацвёрты фестываль дранікаў Dranik Fest. У гэтым годзе ён атрымаўся максімальна канкурэнтным – за галоўны прыз фэсту – “Залатую тарку” – змагаліся 8 каманд, якія гатавалі для магілёўцаў. Усяго за 7 часоў свята было з’едзена 400 кілаграмаў дранікаў.

Асаблівасць Dranik Fest 2018 – ў большай колькасці беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

Акрамя таго, фестываль адзначыўся вялікай колькасцю партнёраў, чым раней.

Пры гэтым ужо чацверты год ён арганізоўваецца фактычна на валанцёрскіх пачатках групай магілёўскіх актывістаў з Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.

Як праходзіў DranikFest – у нашым прасмажаным да залацістай скарыначкі відэарэпартажы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *