Новы дранік-фэст пройдзе 29 верасня


АКТЫВІЗМ / Thursday, August 23rd, 2018

У Магілёве зноў нагатуюць шмат дранікаў і накормяць кучу людзей.

23 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Чацвёрты па ліку дранік-фэст пройдзе ў этна-хутары “Зялёны гай” 29 верасня з 12 да 19 гадзін. Усе прыгатаваныя дранікі традыцыйна раздадуць гасцям фэсту.

Магілёўцам прапануюць прыняць удзел у конкурсе на прыгатаванне лепшых дранікаў – для гэтага трэба зарэгістраваць сваю каманду з 2-5 чалавек і прынесці мех бульбы. Пляцоўка, мангал і дровы прадастаўляюць арганізатары фестывалю – Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання.

Акрамя гэтага, за лепшыя дранікі ў аб’ектах грамадскага харчавання Магілёва ўручаць прыз “Залатую тарку”. “Тайныя наведвальнікі” ужо зараз дэгустуюць стравы ва ўстановах горада.

У гэтым годзе арганізатары пацешаць гасцей фестывалю жывой музыкай, танцамі, конкурсамі, незвычайнымі выставамі, майстар-класамі па роспісу і выразанню фігур з бульбы і шмат іншым.

Жадаючыя далучыцца да каманды дранік-фэсту ў якасці валанцёра, удзельніка конкурсу, артыста, спонсара або ў іншай ролі, могуць напісаць арганізатарам з дапамогай формы зваротнай сувязі на сайце dranikfest.by.

Паглядзець, як адбываўся апошні дранік-фэст, можна ў нашым відэа.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *