Дэпутаты не выходзяць на кантакт

Той момант, калі пішаш “народным” людзям лісты, а ў адказ – цішыня.

9 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі. На фота па цэнтры – дэпутат Аляксандр Старавойтаў (via афіцыйны сайт гарвыканкама).


Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі і праваабаронца Аляксандр Хамратаў абвінавацілі трох дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у парушэнні тэрмінаў разгляду іх звароту.

– 27 студзеня мы накіравалі калектыўны зварот, пад якім падпісалася 95 чалавек, дэпутатам Пятру Салаўёву (Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга №87), Вользе Петрашовай (Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга №86) і Аляксандру Старавойтаву (Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга №85) . У лісце мы прасілі прыняць комплекс мер, якія дапамаглі б павысіць зарплату да 500 даляраў, як абяцаў прэзідэнт. Аднак адказ не атрымалі. Усе тэрміны для адказу на зварот прайшлі, – заяўляюць Паўлоўскі і Хамратов.

Акрамя дэпутатаў, зварот быў накіраваны таксама кіраўніку Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Ад яе ніякага адказу таксама не паступіла.

Актывіст і праваабаронца лічаць, што ўсіх пералічаных прадстаўнікоў улады трэба прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Яны ўжо накіравалі сумесную скаргу ў магілёўскую абласную пракуратуру.

Нагадаем, у канцы студзеня каля сотні чалавек падпісаліся пад іранічным зваротам да магілёўскіх дэпутатаў, прапанаваўшы прыцягнуць дармаедаў да збору вінаградных слімакоў, павялічыць падатак на дармаедства да 50 базавых велічынь і ўвесці збор за адвільванне ад шлюбнага абавязку.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў