Дэпутаты адмаўляюцца бачыць праблему ў «падатку на дармаедства»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што Дэкрэт №3 патрабуе дапрацоўкі, але для магілёўскіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дакумент нармалёвы.

12 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі. Здымак – house.gov.by. Дэпутат Ігар Марзалюк крайні злева.


Кіраўнік АГП па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шанцаў атрымаў адказы двух дэпутатаў у адказ на калектыўныя звароты, у якіх магілёўцы прасілі адмяніць Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Памочнік дэпутата па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 Пятра Салаўёва Рэгіна Галоўкіна адказала Шанцаву, што калектыўны зварот перадалі ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

– Памочнік дэпутата піша, што зварот, адрасаваны дэпутату Палаты прадстаўнікоў, адпраўлена на разгляд ня дэпутату, а ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Прычым, атрыманы зварот памочнікам 6 снежня. І адказ мне накіраваны 6 снежня, за нумарам №22. Гэта значыць, памочнік дэпутата нават не перадаваў зварот самому дэпутату! – Абурыўся адказам Уладзімір Шанцаў.

Дэпутат па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 Ігар Марзалюк адказаў больш разгорнута. Ён адмовіўся бачыць у «падатку на дармаедства» прымус да працы, а таксама супярэчнасць Канстытуцыі і міжнародна-прававым абавязкам.

– Падставы для адмены Дэкрэта №3 або зварота ў Канстытуцыйны суд адсутнічаюць, – напісаў Марзалюк. Пры гэтым палітык адзначыў, што праваадносіны, прадугледжаныя дакументам, фармуюцца ўпершыню і толькі практыка прымянення дазволіць выявіць існуючыя праблемы па яго рэалізацыі.

– Праверку на лаяльнасць да ўлады Ігар Марзалюк прайшоў бліскуча. І гэта яшчэ раз пацвярджае, што ў нас дэпутаты не абіраюцца, а прызначаюцца. Таму што даваць справаздачу ім трэба перад уладай, перад тым, хто іх прызначыў. Відаць, далёка пойдзе. Што ж, выклік кінуты – выклік прыняты. Ён атрымае свае 300 подпісаў і яму ўсё ж такі давядзецца даць справаздачу. Даць справаздачу па поўнай праграме, таму што ён, будучы сенатарам, непасрэдна ўдзельнічаў у абсурднай акцыі ўлады – прыняцці і зацвярджэнні варварскага закона, – пракаментаваў адказ Марзалюка Уладзімір Шанцаў.

Як адзначыў кіраўнік рэгіянальнага аддзялення АГП, збор подпісаў працягваецца да гэтага часу.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў