Дэпутат пра справядлівасць не адказаў

Ігар Марзалюк адказаў на адкрыты ліст праваабаронцаў, але нічога не сказаў пра галоўнае.

16 красавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк адрэагаваў на адкрыты калектыўны ліст магілёўскіх праваабаронцаў Аляксея Колчына, Барыса Бухеля і Аляксандра Буракова. Нагадаем, яны прасілі растлумачыць, ці лічыць дэпутат справядлівым той факт, што людзей, якія слухалі яго выступ на мірным мітынгу 15 сакавіка, пакаралі адміністрацыйнымі штрафамі і арыштамі. Сам Ігар Марзалюк тады заявіў, што “дэмакратыя ж у нас, ніхто вас дрынамі ня б’е, не ганяе. Вы маеце магчымасць свабодна рэалізаваць сваё права“.

 

Акрамя таго, праваабаронцы прасілі прыняць захады для вызвалення і рэабілітацыі людзей, якія падвергліся адміністрацыйнаму пераследу за ўдзел у мірным сходзе.

Ігар Марзалюк у сваім адказе пазначыў, што да яго звярталіся з дзьвума пытаннямі, але на пытанне пра справядлівасць так і не адказаў:

У выпадку, калі пералічаныя Вамі асобы парушылі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, то іх затрыманне і адміністрацыйнае спагнанне варта лічыць правамерным.

У выпадку, калі пералічаныя Вамі асобы парушылі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, – меры па іх вызваленні і рэабілітацыі не могуць быць прынятыя“.

Аляксандр Буракоў, якому быў дастаўлены адказ, звярнуў увагу яшчэ і на тое, што адказ быў дадзены не на мове звароту.

Дзіўны момант, улічваючы, што Ігар Аляксандравіч у СМІ аддае перавагу беларускай мове. Магчыма, гэта своеасаблівы дэмарш з яго боку. Хай застаецца на яго сумленні. Як і тое, што ён адкрыта праігнараваў пытанне пра людзей, якія пасля яго слоў пра дэмакратыю і іх правы атрымалі суткі і штрафы.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў