Як дзвюх «чорных рыэлтараў» прысудзілі да растрэлу ў Магілёве. Аўдыёзапіс

Запісалі для вас, як гучаць словы суддзі, калі ён адпраўляе людзей на смяротнае пакаранне.

21 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


21 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе вынеслі прысуд чатыром фігурантам так званай «справы чорных рыэлтараў». З 2009 па 2015 год Ігар Гершанкоў, Сямён Беражны, Таццяна Гершанкова і Барыс Калеснікаў забівалі ўладальнікаў кватэр, каб завалодаць іх нерухомасцю. Следства даказала дачыненне “чорных рыэлтараў” да забойства шасці чалавек. Яшчэ тры забойствы група планавала здзейсніць, але фігурантаў справы змясцілі пад варту. Злачынную групоўку абвінавачвалі ў забойствах, выкраданні і падрыхтоўка да выкрадання чалавека, махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзежы і знішчэнні дакументаў і незаконным абароце наркотыкаў і псіхатропаў.

Суддзя прысудзіў Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога да расстрэлу, жонку Гершанкова – Таццяну – да 24 гадоў турмы, Барыса Калеснікава – да 22 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Мы запісалі словы суддзі, якімі ён асудзіў двух людзей на смерць, каментар дзяржабвінаваўцы Юрыя Шарстнёва, якога задаволіў прысуд, і праваабаронцы Андрэя Палуды, які каардынуе кампанію “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў