Дзень Г. Відэа аб тым, як у Магілёве святкавалі 750-годдзе і не пускалі на салют


ВІДЭА, СОЦЫУМ / Sunday, July 2nd, 2017

Горад на Дняпры афіцыйна адсвяткаваў юбілей 1 ліпеня. Песні, шашлык, “Белыя ружы” і непрабіўны АМАП – вось гэта ўсё ў нашым кароткім, але ёмістым відэарэпорце.

2 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Звыклая праграма свята ў гэтым годзе папоўнілася лазер-шоу і салютам, які падрыхтавалі кітайскія сябры. І на які магілёўцаў не прапускаў беларускі АМАП.

Святкаванні ў цэнтры горада пачаліся ў абед. Як і заўсёды, пешаходную вуліцу Ленінскую разрэзалі на нацыянальныя падворкі, кожнае з якіх прапаноўвала сваю праграму.

Людзей было шмат – на 750-годдзе прыехалі жыхары з розных куткоў рэгіёну. Многія прыехалі спецыяльна, каб убачыць лазернае шоў на будынку аблвыканкама, а таксама феерычны салют на плошчы Славы.

Аднак калі з доступам на лазер-шоу праблем не было, то на салют, які падрыхтавалі кітайскія майстры горада Чанша, усіх жадаючых на плошчу Славы не пусцілі.

Улады выставілі кардон, які прапускаў толькі некаторых. Усіх астатніх супрацоўнікі міліцыі адпраўлялі глядзець салют на вуліцу Чалюскінцаў. Нажаль, даведаліся аб гэтым магілёўцы непасрэдна перад пачаткам салюту. Пры гэтым у праграме свята было ўказана, што канцэрт і феерверк можна будзе ўбачыць на плошчы Славы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *