ЗБОРНЫЯ АДБОРНЫХ. ХТО ЎСЕ ГЭТЫЯ ДАВЕРАНЫЯ АСОБЫ?

Хто будзе прадстаўляць інтарэсы тых, каму прарочана месца ў Палаце прадстаўнікоў?

22 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі і Алесь Святліцкі


ДАВЕДКА: Давераныя асобы дапамагаюць кандыдату ў правядзенні выбарчай кампаніі, вядуць агітацыю за яго абранне, прадстаўляюць інтарэсы кандыдата ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, выбаршчыкамі, а таксама ў камісіях.

Давераныя асобы робяць жыццё кандыдата прасцей – яны і агітацыю правядуць, і рады дадуць, і маральную дапамогу акажуць. А калі спіс давераных асоб складаецца з людзей, якія займаюць высокія пасады, выбарчая кампанія становіцца казкай. У кандыдатаў, якім мы наваражылі абранне па іх акругах, на паперы патэнцыйна самыя магутныя групы давераных асоб, чый адміністрацыйны рэсурс распасціраецца на сотні, а то і тысячы чалавек. Дастаткова паглядзець, хто і дзе працуе.

Давераныя асобы Ігар Марзалюка, члена Савета Рэспублікі, прафесара МДУ ім. А. А. Куляшова, кандыдата ў дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84.

Асноўныя адметныя рысы: адміністрацыйна-выкладчыцкі склад МДУ ім. А. А. Куляшова і Магілёўскага інстытута МУС.

Белахвостаў Аляксандр – кіраўнік УПТП «Дамастрой»

Дрыга Алена – няма інфармацыі.

Іваноў Аляксей – дацэнт МДУ ім. А. А. Куляшова, раней займаў пасаду прарэктара па навуковай рабоце.

Зайцава Лілія – дацэнт МДУ ім. А. А. Куляшова.

Лебедзеў Андрэй – няма інфармацыі.

Лабачоў Анатоль – трэнер-выкладчык аддзялення цяжкай атлетыкі Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, «Ганаровы грамадзянін Магілёва».

Каўцэвіч Сяргей – намеснік дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, старшы выкладчык МДУ ім. А. А. Куляшова.

Майстроў Дзяніс – намеснік дырэктара Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі.

Мацюшэўская Марыя – дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ ім. А. А. Куляшова

Рагачова Аксана – няма інфармацыі.

Румянцава Іна – намеснік загадчыцы яслі-сада №70

Сомаў Сяргей – раней займаў пасаду дэкана факультэта славянскай філалогіі МДУ ім. А. А. Куляшова, член Савета ўніверсітэта.

Цюцюнкоў Аляксей – падпалкоўнік міліцыі, старшы інспектар па асаблівых даручэннях Магілёўскага інстытута МУС.

Шкапляроў Юры – начальнік кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь

Шуткова Надзея – аспірант інстытута гісторыі НАН, удзельніца дзвюх сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкам.

ДАВЕРАНЫЯ АСОБЫ АЛЯКСАНДРА СТАРАВОЙТАВА, дэпутата гарадскога савета дэпутатаў, галоўнага лекара гарадской цэнтральнай паліклінікі №1, кандыдата ў дэпутаты па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе №85.

Адметныя рысы: дэпутаты гарсавета і кіраўнікі медустаноў, гарадскі БРСМ.

Васкрасенская Алена – намеснік галоўнага лекара цэнтральнай паліклінікі №1.

Борикова Наталля – няма інфармацыі.

Шатраўка Алена – намеснік загадчыцы яслі-сада №50.

Аўдзеева Кацярына – няма інфармацыі.

Сяліверстава Жана – няма інфармацыі.

Копцева Вольга – старэйшая медсястра Цэнтра дамоўных медыцынскіх паслуг Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі №1.

Рыбакова Вольга – няма інфармацыі.

Панцюхоў Вячаслаў – галоўны інжынер ААТ «Мажэліт», дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Крывашэін Раман – начальнік юрыдычнага бюро Дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ г.Магілёва», дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў

Максімаў Сяргей – начальнік установы аховы здароўя «Медыцынская служба УУС Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта», дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Пянькова Зінаіда – намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Мацюлина Анастасія – першы сакратар магілёўскага БРСМ.

Пятрова Галіна – галоўны лекар магілёўскай дзіцячай паліклінікі.

Будзькова Алеся – загадчыца філіяла №1 магілёўскай дзіцячай паліклінікі.

Галянкова Алена – загадчыца магілёўскай паліклінікай №12.

ДАВЕРАНЫЯ АСОБЫ ВОЛЬГІ ПЕТРАШОВАЙ, намесніка старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў, кандыдата па Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе №86.

Адметныя рысы: прафсаюзныя лідары Магілёва і ўпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Любчанка Анатоль – старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў вайны і працы, у нядаўнім мінулым кіраўнік абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Афанасенка Уладзіслаў – старшыня абластной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Білан Мікалай – галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Грыбаноўскі Пётр – галоўны прававы інспектар працы Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Краўцова Жанна – загадчыца аддзялення для дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Магілёва

Жуйко Павел – намеснік старшыні абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, намеснік дырэктара МГКУП «Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм».

Куляшоў Уладзімір – старшыня абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Кускова Ірына – намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Новікаў Вадзім – тэхнічны інспектар працы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Кучынская Іна – загадчыца юрыдычнага сектара ў Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Нячай Святлана – галоўны санітарны ўрач Магілёўскага рэгіёну.

Печкуренко Тамара – старшыня прафкама ППН ААТ «Хімвалакно».

Станкевіч Ала – старшыня савета ветэранаў ААТ «БелАЗ».

Стальмашонак Алег – першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Чумакова Зінаіда – старшыня гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

ДАВЕРАНЫЯ АСОБЫ ПЯТРА САЛАЎЁВА, першага намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно», кандыдата па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87.

Адметныя рысы: увесь адміністрацыйны рэсурс ААТ «Магілёўхімвалакно».

Стуканаў Аляксандр – намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы, кіраванні персаналам і сацыяльных пытаннях ААТ «Хімвалакно».

Нікіцін Віктар – дырэктар рамонтна-механічнай вытворчасці ААТ «Магілёўхімвалакно», дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў.

Зянькоў Віталь – старшыня прафкама ААТ «Магілёўхімвалакно».

Адамаў Сяргей – намеснік начальніка цэха КІПіА ААТ «Магілёўхімвалакно».

Мураўскі Вікенцій – начальнік механічнага цэха РМП ААТ «Магілёўхімвалакно».

Царыкаў Алег – няма інфармацыі.

Шылаў Максім – няма інфармацыі.

Сінякіна Вольга – вядучы спецыяліст аддзела ідэалогіі на ААТ «Магілёўхімвалакно»

Каўко Дзмітрый – намеснік начальніка цэха ДМТ-4 ААТ «Магілёўхімвалакно».

Шаруба Уладзімір – няма інфармацыі.

Міхневіч Аляксандр – начальнік службы па рамонце і абслугоўванню тэхналагічнага абсталявання вытворчасці арганічнага сінтэзу ААТ «Магілёўхімвалакно».

Лёгкі Генадзь – няма інфармацыі.

Неплюев Дзмітрый – намеснік начальніка хімічнага цэха ДПК ПЭТ ААТ «Магілёўхімвалакно».

Голех Андрэй – няма інфармацыі.

Мурашкевіч Валерый – начальнік аддзялення ПОЦ ААТ «Магілёўхімвалакно».

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў