Фотафакт: дарогу ў вёсцы пад Магілёвам рамантуюць смеццем

Прычым просяць за гэта ў насельніцтва грошы.

11 лістапада. в. Падгор’е. Алесь Святліцкі


Вясковыя дарогі ў Падгор’і ўжо працяглы час не бачылі рамонту. Нядаўна мясцовыя ўлады актывізаваліся і паабяцалі выправіць сітуацыю.

Па словах аднаго з жыхароў вёскі, у людзей, якія валодаюць аўтамабілямі, пачалі збіраць па 25 рублёў на матэрыял для рамонту дарогі, нібыта паабяцаўшы друз і асфальт. Тым, хто не здаваў грошы, параілі ездзіць іншымі шляхамі.

Аднак замест якаснага дарожнага пакрыцця у вёску прывезлі пабітае шкло, камяні, рэшткі цэглы і арматуру – будаўнічы смецце, якое засталося пасля зносу завода штучнага валакна. 10 лістапада ямы на дарогах ўтрамбавалі прывезенай сумессю.

Фота – «За дарогі Магілёў»

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў